Ніхто не сыдзе ад адказнасці
31 студзеня 2023
Неабходна адэкватна ацэньваць небяспеку, якую ўяўляе сувязь з наркотыкамі для любой асобы.
Неабходна адэкватна ацэньваць небяспеку, якую уяўляе сувязь з наркотыкамі для любой асобы.
У Рэспубліцы Беларусь крымінальная адказнасць за незаконны абарот наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў альбо іх прэкурсораў або аналагаў (далей - наркотыкі) за іх выраб, перапрацоўку, набыццё, захоўванне, перавозку або перасылку можа наступіць з 16 гадоў, за іх абарот з мэтай збыту альбо непасрэдна за збыт – з 14 гадоў.
На жаль, на тэрыторыі Глыбоцкага раёна працягваюць мець месца факты супрацьпраўнай дзейнасці, звязанай з незаконным абаротам наркотыкаў.
Прыкладам гэтаму з'яўляецца гісторыя жыхара горада Наваполацка, які першапачаткова летам 2022 года ажыццявіў пасеў раслін роду Каноплі, пасля высадзіў саджанцы каля адной з вёсак Глыбоцкага раёна, а ў верасні 2022 года ажыццявіў збор «ураджаю», пасля чаго незаконна перавозіў на легкавым аўтамабілі і незаконна захоўваў пры сабе наркатычныя сродкі, не думляючы пра наступствы ўчыненага.
Разам з тым, падобны факт супрацьпраўнай дзейнасці не застаўся без належнай увагі праваахоўных органаў.
Вынікам выбару такога жыццёвага шляху «наркаспажыўца» у выніку сталі 2 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на 1 год, прызначаныя яму прыгаворам суда Глыбоцкага раёна. Сабраныя і прадстаўленыя па справе ў судовым пасяджэнні бокам дзяржаўнага абвінавачвання доказы не дазволілі яму сысці ад адказнасці і далі суду дастатковыя падставы для яго асуджэння па ч.1 арт.328, ч. 1 арт. 329 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь за незаконны пасеў і вырошчванне раслін, якія змяшчаюць псіхатропныя рэчывы, з мэтай атрымання наркатычных сродкаў, незаконныя без мэты збыту захоўванне, перавозку наркатычных сродкаў.
Намеснік пракурора
Глыбоцкага раёна
Я.І. Сасноўскі