Як праходзіла акцыя ў Глыбоцкім раёне
16 лютага 2022
У рамках рэспубліканскай акцыі «Бяспека – у кожны дом!» глыбоцкія ратавальнікі праводзілі работу па папярэджанні пажараў і гібелі людзей. Пляцоўкі бяспекі размясціліся ў сельскай мясцовасці па маршруце руху аўталавак, разам з работнікамі культуры праведзена мерапрыемства ў Абрубскім доме культуры.

Ратавальнікі звярталі ўвагу на выпадкі выратавання людзей дзякуючы спрацоўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, тлумачылі іх карысць і неабходнасць. Асаблівую ўвагу ўдзелілі паводзінам пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый: як дзейнічаць у выпадку пажару, па якім нумары тэлефанаваць, якую інфармацыю перадаваць дыспетчару МНС. Ратавальнікі таксама акцэнтавалі ўвагу на вялікай верагоднасці ўзнікнення пажараў у жылых дамах з-за парушэння правілаў эксплуатацыі электраабсталявання і пячнога ацяплення.
На памяць разам са ведамі ўдзельнікі акцыі атрымалі буклеты «Карысныя парады ад МНС».
Пра тое, як праходзіла акцыя, можна паглядзець па спасылцы https://www.youtube.com/watch?v=JRqQkuEIq00.