Моладзь за бяспеку! Старaвала рэспубліканская акцыя

Моладзь за бяспеку! Стартовала рэспубліканская акцыя

8 кастрычніка 2024

З 7 па 18 кастрычніка моладзь акунецца ў атмасферу бяспекі і патрыятызму: у рэгіёне стартавала рэспубліканская інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія МНС «Моладзь за бяспеку!»

Мэта акцыі – не проста папулярызаваць дзейнасць Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, але і натхніць маладое пакаленне на актыўную грамадзянскую пазіцыю.

У рамках інфармацыйнай кампаніі ратавальнікі ставяць перад сабой не адну задачу, але галоўныя з іх – гэта павышэнне ўзроўню інфармаванасці насельніцтва аб дзейнасці Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, яе мэтах, задачах, напрамках.

Акцыя «Моладзь за бяспеку» будзе напоўнена рознымі мерапрыемствамі, а менавіта: маладыя людзі яшчэ даведаюцца больш аб прафесіі ратавальніка, разам са супрацоўнікамі МНС будуць актыўна фарміраваць культуру бяспекі, прапагандаваць здаровы лад жыцця, аказваць шэфскую адрасную дапамогу.

Ключавой задачай інфармацыйнай кампаніі стане прыцягненне маладых людзей у шэрагі юных ратавальнікаў. Работнікі МНС перакананыя, што знаёмства з рухам дапаможа падлеткам не толькі атрымаць каштоўныя веды аб бяспецы, але і выхаваць у сабе такія якасці, як адказнасць, самаадданасць і гатоўнасць дапамагчы бліжняму.

Асаблівую ўвагу ратавальнікі нададуць пажылым грамадзянам. Разам з актывістамі БМААПП акажуць шэфскую дапамогу адзінока пражываючым пенсіянерам, інвалідам і ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. Хлопцы дапамогуць навесці парадак на прысядзібных участках, сабраць ураджай, нарыхтаваць дровы.

Падчас акцыі акцэнт будзе зроблены на ўстановы адукацыі, дзе выкарыстоўваючы разнастайныя формы работнікі МНС раскажуць аб дзейнасці маладзёжнай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных і, што самае прыкметнае, уручаць членскія білеты БМААПП.