«Не будзь нябачным – засвяціся ў цемры!»
27 верасня 2024
27 верасня 2024 года пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад назвай накіраваны на прапаганду выкарыстання святлоадбівальных элементаў і камізэлек павышанай бачнасці пешаходамі, веласіпедыстамі, коннымі транспартнымі сродкамі.
З набліжэннем цёмных вечароў узрастае небяспека аварый на дарозе з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў. У вечаровы час, пры дрэнных умовах надвор'я вельмі цяжка разгледзець пешахода, які пераходзіць праезную частку або ідзе па абочыне.
Адным з самых простых і даступных спосабаў прыцягнення ўвагі кіроўцаў з'яўляецца святлоадбівальнік або флікер, які дапаможа пазбегнуць небяспекі на неасветленым участку дарогі. Веласіпедысту рэкамендуецца апрануць святлоадбівальны камізэль і абсталяваць ровар згодна правілаў дарожнага руху.
Дзеянні кіроўцы на 90% залежаць ад атрыманай ім візуальнай інфармацыі. У цёмны час сутак чалавечае вока ўспрымае толькі 5% ад таго, што яно здольнае разгледзець днём. Таму, увечары, з 16 да 24 гадзін, па статыстыцы фіксуецца самая вялікая колькасць дарожна-транспартных здарэнняў.
Пераважная колькасць дарожна-транспартных здарэнняў – гэта наезды аўтатранспарту на пешаходаў, калі кіроўца занадта позна выяўляе чалавека, які ідзе па дарозе ў цёмны час сутак, асабліва, калі пешаход апрануты ў занадта цёмную вопратку, якая зліваецца з фонам дарожнага палатна і навакольнага асяроддзя, а ў горадзе гэтая праблема ўсугубляецца візуальным шумам, святлом фар ад сустрэчнага транспартнага патоку. Кіроўца заўважае пешахода з адлегласці не больш чым у 25 – 30 метраў, і нават пры хуткасці руху 50 км/гадзіну тармазны шлях аўтамабіля перавышае гэтую дыстанцыю.
У Правілах дарожнага руху, зацверджаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, замацавана норма абавязковага выкарыстання святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак пры руху па краі праезнай часткі, а таксама носіць рэкамендацыйны характар пры яе перасячэнні.
Кіроўцы
бачаць пешахода, які мае святлоадбівальныя элементы, са значна большай адлегласці ў параўнанні з пешаходамі без іх, адлегласць, з якой бачны «пазначаны пешаход», павялічваецца ў 1,5 – 3 разы, рызыка наезду транспартнага сродку зніжаецца на 85%.Паколькі чалавек увесь час рухаецца, прамяні святла падаюць на яго пад рознымі вугламі, спецыяльная начынка святлаадбівальнікаў дазваляе адлюстроўваць святло ў тым напрамку, адкуль ён падае, святлоадбівальны элемент будзе бачны заўсёды: дождж, туман, снег, град – не перашкода.
Паважаныя дарослыя! Выходзячы на вуліцу, асабліва ў вячэрні час, паклапаціцеся пра тое, каб Вы і Ваш дзіця былі пазначаны святлоадбівальнымі элементамі, прымацаванымі да адзення, сумачкі або ранца. Будзьце ўпэўненыя: кіроўцы не прапусцяць адлюстроўваючы сігнал такога талісмана!
Старшы інспектар ДПС
аддзела ДАІ МОБ Глыбоцкага РАУС
капітан міліцыі Е.А. Сівицкі