Аддзел ДАІ Глыбоцкага РАУС правядзе комплекс прафілактычных мерапрыемстваў

Аддзел ДАІ Глыбоцкага РАУС правядзе комплекс прафілактычных мерапрыемстваў

8 кастрычніка 2024

У перыяд з 8 па 20 кастрычніка 2024 года аддзел ДАІ Глыбоцкага РАУС правядзе комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў, здзейсненых з удзелам і па віне ўразлівай катэгорыі ўдзельнікаў дарожнага руху.

У перыяд з 8 па 20 кастрычніка 2024 года аддзел ДАІ Глыбоцкага РАУС правядзе комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў, здзейсненых з удзелам і па віне ўразлівай катэгорыі ўдзельнікаў дарожнага руху.

Зноў даводзіцца гаварыць аб тым, што не меншую небяспеку ўяўляюць пешаходы, веласіпедысты і возчыкі гужавых павозак без святлоадбівальных элементаў, паводзіны якіх вельмі непрадказальныя на дарогах. Адсутнасць на адзенні святлоадбівальнікаў у цёмны час сутак, хаджэнне па праезнай частцы дарог, пераход у непасрэднай блізкасці ад транспарту і на забараняльны сігнал святлафора - вось тыя перадумовы, якія спрыяюць здзяйсненню аварый з іх удзелам. Дадзеная катэгорыя ўдзельнікаў дарожнага руху, чамусьці напрасткі забывае аб элементарных мерах бяспекі, не кажучы ўжо аб выкананні патрабаванняў ПДР.

Паважаныя кіроўцы! Памятайце, пешаходны пераход – гэта месца павышанай небяспекі. Пры набліжэнні да пешаходнага пераходу варта загадзя знізіць хуткасць, павысіць увагу, ацаніць умовы агляду і бачнасці. Неабходна быць гатовым да спынення і прапусціць пешаходаў, якія пачынаюць альбо завяршаюць пераход. На пераходзе менавіта пешаход мае перавагу на рух. Калі вы рухаецеся ў патоку транспартных сродкаў у другім шэрагу, будзьце гатовыя да таго, што з-за аўтамабіля, які стаіць у першым шэрагу, на пешаходны пераход могуць выйсці пешаходы.

Кіроўцы, якія не прадастаўляюць перавагі пешаходам на нерэгулюемых і рэгулюемых пешаходных пераходах пры адначасовым для кіроўцаў і пешаходаў дазваляльным сігнале рэгуліроўшчыка або святлафора прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры ад 1 да 5 базавых велічынь.

Паважаныя пешаходы! Вы павінны

неўхільна выконваць Правілы дарожнага руху. Пераходзіць дарогу трэба па пешаходным пераходзе. Перш чым перайсці праезную частку, трэба абавязкова ацаніць абстаноўку і пераканацца, што ўсе аўтамабілі спыніліся, кіроўцы бачаць вас і прапускаюць. Не забывайце, што размаўляць па тэлефоне, слухаць музыку ў навушніках пры пераходзе дарогі – небяспечна! У час дажджу не забывайце зняць капюшон або падняць парасон так, каб было бачна пешаходны пераход і дарога.

Асабліва небяспечна перасякаць праезную частку у цёмны час сутак або ва ўмовах недастатковай бачнасці, паколькі пешаход бачыць аўтамабіль з уключанымі фарамі, а кіроўца можа не заўважыць пешахода. Пры гэтым цёмнае адзенне паглынае святло і, як правіла, менш заўважна для кіроўцы. Каб палепшыць бачнасць на дарозе і засцерагчы сябе ў цёмны час сутак, неабходна абазначыць сябе святлоадбіўнымі элементамі.

Многіх дарожных трагедый пешаходы маглі лёгка пазбегнуць. Як правіла, людзі плацяць за сваю бестурботнасць і нежаданне выконваць ПДР.

Адказнасць для пешаходаў, якія парушаюць Правілы дарожнага руху, складае: у памеры ад 1 да 3 базавых велічынь, для пешаходаў, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янэння, ад 3 да 5 базавых велічынь.

Заклікаем Вас быць больш асцярожнымі і уважлівымі на дарогах!

Паважаныя грамадзяне! Калі Вы заўважылі на праезнай частцы нецвярозага пешахода, раварыста або возчыка гужавога транспарту – не будзьце абыякавымі! Паводзіны п'янага на дарозе непрадказальныя. У вашых сілах прадухіліць трагедыю.

Своечасова паведаміце ў міліцыю па тэлефоне 102 аб знаходжанні нецвярозага чалавека на дарозе. Магчыма, Ваш званок выратуе чыёсьці жыццё!