Работнікамі МНС праведзены планавыя маніторынгі

5 лістапада 2024

У кастрычніку бягучага года работнікамі сектара нагляду і прафілактыкі Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены шэраг маніторынгаў стану пажарнай бяспекі. 

Планавыя маніторынгі ажыццяўляліся на наступных аб'ектах: ДУА «Суклінскі дзіцячы сад Глыбоцкага раёна», ДУА «Дзіцячы сад №6 г. Глыбокае», ДУА «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Глыбоцкага раёна» сродкаў размяшчэння і гасцявога комплексу ЧУП «Камянецкая Н.А.», ДУДА «Цэнтр дзяцей і моладзі».

            У ходзе правядзення маніторынгаў ацэньваўся стан пажарнай бяспекі, а таксама выкананне мерапрыемстваў, накіраваных на забеспячэнне проціпажарнай бяспекі.

           Пры правядзенні маніторынгаў устаноў адукацыі, асаблівая ўвага нададзена пытанням выканання проціпажарнага рэжыму, стану эвакуацыйных шляхоў і выхадаў, спраўнасці і працаздольнасці сродкаў пажаратушэння і сістэм пажарнай аўтаматыкі.

Па выніках правядзення маніторынгаў выяўлены найбольш распаўсюджаныя парушэнні ў галіне забеспячэння пажарнай бяспекі на аб'ектах арганізацый:

- у будынках не забяспечваецца працаздольнасць і спраўнасць сродкаў проціпажарнай абароны;

- наяўная агульнааб'ектная інструкцыя па пажарнай бяспецы распрацавана не ў адпаведнасці з дзеючымі патрабаваннямі Пастановы МНС №82 ад 21.12.2021 года «Аб забеспячэнні пажарнай бяспекі»;

- распрацаваны планы эвакуацыі людзей пры пажары не па форме, вызначанай Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях;

- не праводзіцца падрыхтоўка работнікаў па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму, а таксама навучанне работнікаў мерам пажарнай бяспекі;

- будынак эксплуатуецца не ў адпаведнасці з праектнай дакументацыяй на яго.

У ходзе маніторынгаў праводзіліся выступленні ў працоўных калектывах работнікамі МНС па пытанні абслугоўвання сістэм аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі і апавяшчэння людзей аб пажары, а таксама патрабаванні да тэхнічнага абслугоўвання і рамонту сістэм пажарнай аўтаматыкі.

Таксама работнікамі дзяржаўнага пажарнага нагляду праверана выкананне патрабаванняў, якія прад'яўляюцца да прадукцыі, якая з'яўляецца аб'ектам тэхнічнага рэгулявання ТР ЕАЭС 043/2017 «Аб патрабаваннях да сродкаў

забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння» на гандлёвым аб'екце «М 3» Таварыства з абмежаванай адказнасцю «ОптЭЛОторг», «Люкс» Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Маркет Прадукт», «Аўтатолк» Індывідуальны прадпрымальнік Таўкач Жанна Мікалаеўна , «Шатэ-М Плюс» Частнае ўнітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг «ІнгваркМаторс», «АўтаОпт Аўтазапчасткі» Частнае ўнітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг «ІнгваркМаторс», «Бегемот» Індывідуальны прадпрымальнік Беган Канстанцін Мікалаевіч і інш.

Уся названая прадукцыя, а таксама прад'яўленыя суправаджальныя дакументы, адпавядаюць прад'яўленым патрабаванням.

Работнікі Глыбоцкага РАНС у чарговы раз нагадваюць аб неабходнасці выканання патрабаванняў пажарнай бяспекі ўсімі работнікамі прадпрыемстваў і арганізацый. Пры выяўленні узгаранняў неабходна апавясціць аб гэтым людзей, якія могуць знаходзіцца ў небяспечнай зоне, прыняць меры па ліквідацыі загаранняў, паведаміць аб пажары ў службу выратавання.