Размова пра важнае

Размова пра важнае

8 кастрычніка 2024

З мэтай інфармавання і навучання па пытаннях пажарнай бяспекі прайшла сустрэча работнікаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Глыбоцкага раёна са старэйшым інспектарам сектара нагляду і прафілактыкі Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Уладзіславам Волкавым.

У пачатку выступлення работнік МНС прадставіў статыстыку пажараў на тэрыторыі Віцебскай вобласці, распавёў аб важных напрамках работы, накіраваных на зніжэнне ўзнікнення пажараў, а таксама давёў нормы і найбольш распаўсюджаныя прычыны пажараў.

Вядома, завастрыў увагу прысутных на правілах пажарнай бяспекі не толькі ў арганізацыях на працоўных месцах, але і ў побыце.

Падчас сустрэчы адлюстраваны і разабраны нюансы ўзаемадзеяння сацыяльных работнікаў і супрацоўнікаў Глыбоцкага райаддзела па надзвычайных сітуацыях пры правядзенні прафілактычнай работы ў жылым сектары.

Акцэнтавана ўвага на комплексе мер па аказанні дапамогі для ліквідацыі парушэнняў і прывядзенні домаўладанняў у пажарабяспечны стан.

Работник МНС нагадаў, што абсталяванне жылых памяшканняў домаўладанняў грамадзян аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі з'яўляецца адным з мерапрыемстваў, накіраваных на выратаванне жыцця і здароўя людзей. У пацвярджэнне сваіх слоў, Уладзіслаў Волкаў прыводзіў канкрэтныя прыклады, у якіх своечасовая эвакуацыя людзей з задымленага і палаючага памяшкання з'яўлялася фактарам выратавання чалавечых жыццяў.

Інспектар Глыбоцкага РАНС звярнуў увагу работнікаў сацыяльнай сферы і на значнасць іх работы: на неабходнасць несці ў дамы тых, хто мае патрэбу, не толькі прадукты харчавання, лекавыя прэпараты, аплачваць камунальныя паслугі, афармляць дакументы, суправаджаць у паліклініку, але і самае важнае — утульнасць, цяпло і дапамагаць у забеспячэнні пажарнай бяспекі:

Усе печы павінны быць адрамантаваны і старанна правераны. Памятайце, што забараняецца тапіць няспраўныя печы, распальваць іх пры дапамозе лёгкаўзгаральных і гаручых вадкасцей, сушыць і складаць на печах адзенне, паліва і іншыя гаручыя матэрыялы.

Як бы парадаксальна не гучала, але менавіта восень і зіма — сезон пажараў.

З-за халоднага надвор'я на вуліцы людзі вымушаны карыстацца абагравальнікамі. І частка працэнтаў узнікнення пажараў прыпадае менавіта на няправільнае выкарыстанне абагравальнікаў:

— Памятайце, што абагравальнік – гэта магутны электрапрыбор, таму ў абавязковым парадку памятайце правілы яго эксплуатацыі, - каментуе работник МНС.