З 18 па 21 кастрычніка 2024 года Дзяржаўтаінспекцыяй праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя «Стань заўважней у цемры!» па папярэджанні ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў, папулярызацыі выкарыстання святлоадбівальных элементаў і камізэлек павыш

З 18 па 21 кастрычніка 2024 года Дзяржаўтаінспекцыяй праводзіцца
рэспубліканская прафілактычная акцыя «Стань заўважным у цемры!» па
папярэджанні ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў, папулярызацыі
выкарыстання святлоадбівальных элементаў і камізэлек павыш

18 кастрычніка 2024

За 9 месяцаў 2024 г. на тэрыторыі рэспублікі Беларусь здзейснена 2475 дарожна-транспартных здарэнняў (далей – ДТЗ), у якіх 276 чалавек загінулі і 2759 атрымалі траўмы.

Найбольш высокі ўзровень смяротнасці пры дарожна-транспартных здарэннях адзначаецца ў выніку наездаў на пешаходаў. (27,9% ад агульнай колькасці загінулых у ДТЗ або 77). 2/3 гібелі пешаходаў (66,2%; 51 з 77) зарэгістравана ў цёмны час сутак.

Наезд на пешаходаў уяўляе сабой адзін з найбольш распаўсюджаных відаў ДТЗ, вынікам якога становіцца сур'ёзны ўрон для здароўя або нават гібель чалавека.

Пешаход – гэта самы масавы удзельнік дарожнага руху, надзелены пэўнымі правамі і абавязкамі. Статыстыка аварыйнасці сведчыць аб тым, што прычын наездаў на пешаходаў шмат, але аднымі з галоўных з'яўляюцца невыкананне імі патрабаванняў Правілаў дарожнага руху, залішняя самаўпэўнасць і ігнараванне элементарных мер бяспекі.

Людзі ў восеньскі час года аддаюць перавагу насіць немаркую вопратку цёмных тонаў, а ісці – не па абочыне, а па трасе, тым самым падстаўляючы сваё жыццё пад удар аўтамабіля. Бо законы фізікі ніхто не адмяняў, і кіроўца, убачыўшы пешахода ў некалькіх метрах, не паспявае зрэагаваць і пазбегнуць наезду. Таму выкарыстанне пешаходамі святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак альбо ва ўмовах непагадзі застаецца адным з дзейсных спосабаў убяспечыць сябе на дарозе. Абазначаны пешаход бачны ў блізкім святле фар на адлегласці 140-150 метраў, у далёкім – 300-400 метраў. І ў кіроўцы ёсць час прадухіліць наезд, г.зн. знізіць хуткасць і быць больш уважлівым. Пешаход павінен размяшчаць флікер у тым

месцы, дзе ён будзе добра бачны для кіроўцаў.

Самыя небяспечныя катэгорыі пешаходаў – дзеці, пажылыя людзі, а таксама людзі ў нецвярозым стане. Калі кіроўца заўважыў каля праезнай часткі нейкую з гэтых катэгорый пешаходаў, неабходна быць гатовым да самага непрадказальнага. Кіроўцу трэба прыцягнуць увагу такога пешахода, паміргаць фарай, пасігналіць, а можа, нават знізіць хуткасць і спыніцца. Таксама вельмі важна ўлічваць, што на аўтадарогах, прылеглых да населеных пунктаў, вялікая верагоднасць раптоўнага з'яўлення на праезнай частцы пешых удзельнікаў руху або веласіпедыстаў.

Для таго каб пазбегнуць ДТЗ, пешаходы павінны рухацца па тратуарах, пешаходных або веласіпедных дарожках, а пры іх адсутнасці па абочынах. У месцах, дзе адсутнічаюць вышэйназваныя элементы дарогі, пешаходы могуць рухацца па праезнай частцы насустрач патоку транспартных сродкаў, каб бачыць надыходзячы аўтамабіль і своечасова саступіць яму дарогу. У такіх выпадках пешаход павінен ісці як мага бліжэй да краю праезнай часткі, каб займаць мінімальную прастору.

Перасякаць праезную частку дарогі пешаходы павінны па пешаходных пераходах. У выпадку іх адсутнасці на перакрыжаваннях неабходна рухацца па лініі тратуароў і абочын, пераканаўшыся, што выхад на праезную частку дарогі бяспечны. Пры адсутнасці ў межах бачнасці абазначаных пешаходных пераходаў і перакрыжаванняў пешаход павінен перайсці праезную частку дарогі на ўчастку, дзе яна добра праглядаецца ў абодва бакі і па найкарацейшай траекторыі.

Не варта забываць, што рух на веласіпедзе па дарозе ў цёмны час сутак або пры яе недастатковай бачнасці не менш небяспечны. Тут варта нагадаць, што на веласіпедзе павінны быць уключаны спераду фара (ліхтар), якая выпраменьвае белае святло, ззаду – ліхтар, які выпраменьвае чырвонае святло. Пры гэтым па-за межамі населеных пунктаў веласіпедыст павінен быць апрануты ў адзенне павышанай бачнасці са святлоадбівальнымі элементамі.

За парушэнне правілаў пешаход прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу, які складае ад 1 да 3 базавых велічынь. Тыя ж дзеянні, здзейсненыя нецвярозым пешаходам, цягнуць накладанне штрафу ў памеры да 5 базавых велічынь.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае грамадзян не заставацца ўбаку і паведамляць па тэлефоне 102 пра факты знаходжання на дарозе нецвярозых пешаходаў або веласіпедыстаў, паводзіны якіх небяспечныя і патрабуе прыняцця неадкладных мер па іх выдаленні з праезнай часткі.