З 21 па 25 жніўня 2024 года на тэрыторыі Глыбоцкага раёна будзе праведзены асноўны этап спецыяльнага комплекснага мерапрыемства «Падлетак».
20 жніўня 2024
Мерапрыемствы праводзяцца з мэтай узмацнення прафілактычнага ўздзеяння на непаўналетніх, схільных да здзяйснення супрацьпраўных учынкаў, а таксама для ліквідацыі або мінімізацыі прычын і ўмоў, якія спрыяюць узнікненню негатыўных з'яў у падлеткавым асяроддзі.

Задачы:
Папярэджанне негатыўнага ўплыву на непаўналетніх з боку бацькоў, асоб, якія іх замяняюць, а таксама работа па недапушчэнні ўцягвання непаўналетніх у злачынную ці іншую антыграмадскую дзейнасць;
Активізацыя работы па прафілактыцы правапарушэнняў сярод непаўналетніх;
Узмацненне індывідуальнай прафілактычнай работы з падлеткамі, у дачыненні да якіх праводзіцца прафілактычная работа, прыняцце да іх, а таксама бацькоў і асоб, якія іх замяняюць, мер, прадугледжаных заканадаўствам;
Прафілактыка п'янства, наркаманіі і таксікаманіі сярод непаўналетніх.
У перыяд правядзення мерапрыемства супрацоўнікі міліцыі наведаюць падлеткаў, у дачыненні да якіх праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа, сем'і, дзеці якіх знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
У вячэрні і начны час супрацоўнікі міліцыі правераць месцы канцэнтрацыі моладзі, дыскатэкі, забаўляльныя ўстановы горада.