З 7 па 11 лістапада Дзяржаўтаінспекцыя правядзе прафілактычнае мерапрыемства "П'янаму і пазбаўленаму правоў не месца на дарозе!"
6 лістапада 2024
Прафілактычнае мерапрыемства "П'янаму і пазбаўленаму правоў не месца на дарозе!" накіравана на папярэджанне і своечасовае спыненне фактаў нецвярозага кіравання і кіравання без "дазволаў" .
Нарады ДПС правядуць мэтанакіраваныя адпрацоўкі аўтадарог і вуліц, нададуць увагу аб'ектам гандлю і ўстановам, якія працуюць у кругласутачным рэжыме. Калі вам стала дакладна вядома або маюцца падазрэнні аб спробах нецвярозага кіравання, а таксама знаходжання на праезнай частцы п'яных пешаходаў і веласіпедыстаў, якія сваімі дзеяннямі ствараюць пагрозу бяспецы дарожнага руху - паведаміце пра гэта па тэлефоне 102.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае!
Штраф да 200 базавых!
Калі ў яго выдыханым паветры змяшчаецца да 0,8 праміле алкаголю, то кіроўцу пагражае штраф у памеры 100 базавых велічынь і пазбаўленне права кіравання тэрмінам на тры гады. Калі звыш 0,8 або кіроўца адмаўляецца ад праходжання медыцынскага асведчавання – штраф складзе 200 базавых велічынь і кіроўца пазбавіцца права кіравання транспартам ужо на 5 гадоў! У выпадку паўторнага такога парушэння на працягу года, кіроўца будзе прыцягнуты да крымінальнай адказнасці з наступнай канфіскацыяй транспартнага сродку.