«З клопатам пра бяспеку малой Радзімы»
12 верасня 2024
Пенсіянеры – адна з найважнейшых катэгорый насельніцтва, якая знаходзіцца пад пільнай увагай МНС.
Пенсіянеры – адна з найважнейшых катэгорый насельніцтва, якая знаходзіцца пад пільнай увагай МНС. Для прыцягнення іх да пытанняў бяспекі ратавальнікі выкарыстоўваюць розныя формы працы, стараючыся дастукацца да кожнага пажылога чалавека і ўцягнуць яго ў правядзенне маштабнай рэспубліканскай акцыі «З клопатам пра бяспеку малой Радзімы».
16 верасня ў рэспубліцы стартуе інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія «З клопатам пра бяспеку малой Радзімы». Мэта кампаніі – папярэджанне пажараў з-за неасцярожнага абыходжання з агнём і гібелі на іх людзей сталага ўзросту.
Акцыя пройдзе з 16 верасня па 4 кастрычніка. У межах гэтых этапаў запланавана шмат карыснага і цікавага. І, вядома ж, сустрэчы з жыхарамі сельскай (гарадской) мясцовасці, дзе ратавальнікі яшчэ раз нагадаюць аб правілах бяспекі, зробяць акцэнт на прычынах узнікнення надзвычайных сітуацый.
Работнікі МНС правядуць работу па маршруце руху гандлёвых аўталавак праз праект «Аўталаўка бяспекі». На працягу акцыі будуць арганізаваны тэматычныя «Кірмашы бяспекі»
Калі здаецца, што традыцыйная пошта – перажытак мінулага, то гэта вялікая памылка. Нашы бабулі і дзядулі працягваюць актыўна карыстацца гэтым відам паслуг і адчуваць тыя ж эмоцыі, што і раней – прыемны трэпет і лёгкае хваляванне пасля атрымання запаветных адпраўленняў. Менавіта таму работнікі прапаганды арганізуюць рассылку бяспечнай карэспандэнцыі. Так ні адзін адрас не застанецца без увагі ратавальнікаў.