Сямейны фестываль

Сямейны фестываль

6 чэрвеня 2022

На гарадскім стадыёне па ўжо добрай традыцыі Міжнародны дзень абароны дзяцей адзначаюць на Глыбоччыне з размахам, так, каб было цікава, весела не толькі юным глыбачанам, але і дарослым.

На гарадскім стадыёне па ўжо добрай традыцыі Міжнародны дзень абароны дзяцей адзначаюць на Глыбоччыне з размахам, так, каб было цікава, весела не толькі юным глыбачанам, але і дарослым.

5 чэрвеня сямейны фестываль «Тата, мама, я – футбольная сям’я» праходзіў з песнямі і танцамі, выканаўцамі якіх сталі, вядома ж, дзеці. А вакол працавалі тэматычныя пляцоўкі. Майстар-класы па пляценні з саломкі, ляпленні з гліны, ткацтве прадставілі майстры Глыбоцкага Дома рамёстваў. Сувенірную прадукцыю выставіў Глыбоцкі цэнтр дзяцей і моладзі. Паказальныя выступленні арганізавалі юныя спартсмены секцыі грэка-рымскай барацьбы. Тут жа разгарнуліся шашачна-шахматныя баталіі і многае іншае.

Работнікі МНС арганізавалі сваю тэматычную пляцоўку, дзе можна было ў гульнявой форме ўспомніць усе правілы бяспекі, за што атрымаць на памяць маляўнічую наглядна-выяўленчую прадукцыю. Але папулярнасцю ў дзяцей карысталася іншая пляцоўка, якую многія параўноўвалі з сапраўдным атракцыёнам. Усім жадаючым на працягу ўсяго свята прадставілася магчымасць узабрацца на «Алімп бяспекі» з скрынак. Удзельнікі свята з дапамогай страхавальнай сістэмы парылі як птушкі, калі пабудаваная імі вежа нахілялася і падала.

Паважаныя бацькі! Навучыце сваіх дзяцей правілам бяспекі і ўменням дзейнічаць у надзвычайных сітуацыях, выклікаць ратавальнікаў і дапамагаць людзям, якія трапілі ў бяду. Памятайце, зрабіць дзяцінства сваіх малых бяспечным – Ваша клопат.