Выратавальнікі дораць лесу новае жыццё
1 лістапада 2024
Працаўнікі Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з прадстаўнікамі сілавых ведамстваў далучыліся да рэспубліканскай акцыі «Дай лесу новае жыццё!».
Лічыцца, што пасадзіць дрэва – значыць зрабіць добрую справу. Так лічаць і працаўнікі МНС, якія далучыліся да высакароднай справы і, праявіўшы сваю клопат пра прыроду, узялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі.
Гэтая акцыя стала для іх не проста працай, а магчымасцю унесці свой уклад у захаванне экалагічнай раўнавагі і паляпшэнне стану лясных рэсурсаў.
Больш за 50 саджанцаў горнай сасны ўпрыгожаць невялікую тэрыторыю, прылеглую да Дэндралагічнага саду ў в. Арэхаўна Глыбоцкага раёна.
– Сімвалічна, што мы прымаем удзел у такой справе, бо ратавальнікі вядомы сваёй гатоўнасцю прыйсці на дапамогу: справіцца з агняной стыхіяй ці ж узбагаціць лясны фонд нашай краіны, высадзіўшы маладыя саджанцы, – адзначыў намеснік начальніка Глыбоцкага РАНС Алег Салодкі.
Мерапрыемства пакінула ў удзельнікаў пазітыўныя эмоцыі і пачуццё задавальнення ад якасна зробленай карыснай працы.







