Торты з карыснымі парадамі ад МНС
6 верасня 2024
Карысная інфармацыя ад ратавальнікаў з'явілася на таварах народнага спажывання ў Глыбокім.
Карысная інфармацыя ад ратавальнікаў з'явілася на таварах народнага спажывання ў Глыбокім. Цяпер кожны наведвальнік крамы, купляючы прысмак, зможа не толькі атрымаць асалоду ад смаку тортаў, але і атрымаць карысную інфармацыю, тым самым успомніць нумары МНС.
Праводзіцца актыўная праца па размяшчэнні інфармацыі прафілактычнай накіраванасці на таварах народнага спажывання. Нагадаць насельніцтву аб бяспецы незвычайным спосабам вырашылі і ратавальнікі Глыбоцкага РАНС. Ініцыятыву падтрымала кіраўніцтва філіяла «Глыбоцкі хлебазавод». На пакаваннях тортаў цяпер размяшчаюцца прафілактычныя налепкі з выявай героя мультфільма МНС «Чароўная кніга».
Вельмі выдатна, што нашыя стыкеры «Парады ад МНС» не толькі ўпрыгожваюць пакаванне торта «Шахматны», але і нагадваюць аб самым галоўным, аб бяспецы, тым самым матывуюць і дарослых, і дзяцей, выконваць правілы бяспекі, – распавядае інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Глыбоцкага РАНС Дар'я Капшуль.
Я ўпэўнена, што маляўнічыя налепкі выклічуць вялікую цікавасць у пакупнікоў, – дадае прадавец крамы «Булачная №3».
Работнікі МНС упэўнены, што навучаць дзяцей правілам бяспечнай жыццядзейнасці неабходна з ранніх гадоў і ўпэўнены, што яркія налепкі не пакінуць без увагі ніводнага пакупніка і дзеці разам з бацькамі, за кубкам гарбаты, абмяркуюць правілы паводзін у розных сітуацыях.

