Уборачная кампанія пад наглядам ратавальнікаў

Уборачная кампанія пад наглядам ратавальнікаў

12 жніўня 2024

Уборачная кампанія – гарачы час не толькі для працаўнікоў вёскі, але і для супрацоўнікаў МНС. 

Уборачная кампанія – гарачы час не толькі для працаўнікоў вёскі, але і для супрацоўнікаў МНС. Бо перад аграрыямі стаіць важная задача своечасова сабраць ураджай, а для прадстаўнікоў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях зберагчы яго і не дапусціць надзвычайных сітуацый, таму ратавальнікі ідуць нога ў нагу з прадстаўнікамі сельскагаспадарчага сектара.

Галоўную задачу, якую ставяць перад сабой інспектары сектара аддзела прафілактыкі і нагляду, нагадаць і праверыць пытанні выканання правілаў бяспекі, таму ратавальнікі праводзяць рэйдавыя мерапрыемствы ў месцах уборкі, захоўвання і перапрацоўкі збожжавых культур, а таксама тэхнікі, задзейнічанай ва ўборачнай кампаніі.

- У гарачыя летнія дні працаўнікі вёскі здзяйсняюць на палях сапраўдныя подзвігі, каб забяспечыць харчовую бяспеку краіны, а мы, у сваю чаргу, павінны забяспечыць бяспеку уборачнай кампаніі, - падкрэсліў намеснік начальніка Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацы Руслан Ермаковіч.

Наведваючы сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, удзельнікі рэйдавай групы асаблівую ўвагу звяртаюць на ўкамплектаванасць збожжасушыльных комплексаў, збожжасховішчаў і задзейнічанай тэхнікі спраўнымі першаснымі сродкамі пажаратушэння, бо праца праходзіць на папярэджанне вогненных надзвычайных сітуацый.

Супрацоўнікі МНС праводзяць не толькі наглядна-прафілактычныя мерапрыемствы, але і гутаркі з работнікамі, якія задзейнічаны падчас уборачнай кампаніі, аб забеспячэнні бяспечных умоў працы, аб дзеяннях у выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі, а таксама праверылі ўменне карыстацца першаснымі сродкамі пажаратушэння.

Ратавальнікі адзначылі неабходнасць пастаяннага кантролю за станам тэхнікі, заклікалі работнікаў да строгага выканання мер бяспекі падчас уборкі збожжавых культур.