У Глыбоцкім раёне стартуе комплекс мерапрыемстваў па процідзеянні педафіліі

У Глыбоцкім раёне
стартуе комплекс мерапрыемстваў па процідзеянні педафіліі

8 лістапада 2023

З 6 лістапада па 26 лістапада 2023 года ў рамках дадатковых мер па процідзеянні злачынствам супраць палавой недатычнасці або палавой свабоды непаўналетніх, на тэрыторыі Глыбоцкага раёна праводзіцца рэспубліканскі аператыўна­-прафілактычны комплекс.

З 6 лістапада па 26 лістапада 2023 года ў рамках дадатковых мер па процідзеянні злачынствам супраць палавой недатычнасці або палавой свабоды непаўналетніх, на тэрыторыі Глыбоцкага раёна праводзіцца рэспубліканскі аператыўна­-прафілактычны комплекс.

У Рэспубліцы Беларусь па-ранейшаму захоўваюцца негатыўныя тэндэнцыі ў сферы здзяйснення злачынстваў супраць палавой недатычнасці або палавой свабоды непаўналетніх. Найбольшы рост злачынстваў адзначаны ў Віцебскай вобласці. Колькасць пацярпелых непаўналетніх у параўнанні з 2022 годам павялічылася ў 4.3 разы, а менавіта з 90 да 388.

Дадзеная праблема закранула і наш раён. У мінулым перыядзе 2023 года, следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь узбуджана 7 крымінальных спраў у дачыненні да 3-х жыхароў Глыбокага і Глыбоцкага раёна за злачынствы, звязаныя з палавой недатычнасцю і палавой свабодай непаўналетніх, а таксама за выраб парнаграфічных матэрыялаў з удзелам непаўналетняга.

Асноўная мэта праводзімага комплексу — заахвоціць насельніцтва неадкладна паведамляць у міліцыю аб здзяйсненні сэксуальных дзеянняў у дачыненні да дзяцей. Гэта дапаможа супрацоўнікам праваахоўных органаў своечасова прымаць меры рэагавання.

Комплекс мерапрыемстваў прадугледжвае суместную працу з усімі зацікаўленымі суб'ектамі прафілактыкі. У прыватнасці, з работнікамі адукацыі, аховы здароўя, а таксама грамадскімі аб'яднаннямі. Супрацоўнікі міліцыі давядуць спецыялістам механізм ранняга выяўлення фактаў педафіліі і іншых проціпраўных паводзін.

Высокая латэнтнасць злачынстваў, звязаных з сэксуальным гвалтам у дачыненні да дзяцей, дазваляе вінаватай асобе працяглы час заставацца па-за полем зроку праваахоўнікаў, а іх ахвярам —

падвяргацца далейшаму гвалту. Для гэтага і праводзіцца дадзеная прафілактыка, у першую чаргу на выяўленне і прадухіленне падобнага роду злачынстваў.

Калі вы сталі ахвярай злачынства ці валодаеце інфармацыяй аб учыненым злачынстве, звярніцеся неадкладна ў міліцыю па адрасе г.Глыбокае, пл. 17-га верасня, 5 або па тэлефонах: (029) 597-21-74 (МТС), (02156) 30859 .

Ананімнасць гарантуецца!