Увага – дзеці!
23 мая 2022
У сувязі з пачаткам летніх канікул з 25 мая па 05 чэрвеня 2022 года АДАІ МАБ Глыбоцкага РАУС на тэрыторыі г. Глыбокае і Глыбоцкага раёна правядзе спецыяльны комплекс мерапрыемстваў «Увага-Дзеці!», накіраваных на прафілактыку дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, прывіццё юным удзельнікам дарожнага руху навыкаў бяспечных паводзін на дарозе, прыцягненне ўвагі кіроўцаў, бацькоў і педагогаў да праблемы дзіцячага траўматызму.

Клопат пра дзяцей - наша агульная справа. Безнагляд дзяцей, гульні і свавольствы на дарогах, раптоўнае з'яўленне паблізу транспарту, абыякавае стаўленне да гэтага дарослых - вось асноўныя прычыны няшчасных выпадкаў з дзецьмі на дарогах.
Мы звяртаемся да Вас з просьбай: убачыўшы дзяцей, якія гуляюць на праезнай частцы дарогі або каля яе, не заставайцеся абыякавымі, зрабіце рэбятам заўвагу, паспрабуйце прыняць меры, каб ізаляваць іх ад патоку транспарту. Кіроўцы падчас правядзення СКМ абавязаны рухацца з уключаным блізкім святлом фар або дзённымі агнямі (пры іх наяўнасці). За невыкананне гэтага патрабавання ПДР прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.
Бацькі!
На вуліцы будзьце асабліва асцярожныя з малымі-дашкольнікамі. Не пакідайце іх без нагляду. Памятайце, што нават адзін няправільны крок дзіцяці на праезнай частцы дарогі, дзе магчымы рух транспарту, можа прывесці да няшчасця. Кожны раз, калі Ваш дзіця выходзіць з дому, не паленасяцеся нагадаць яму нехітрыя правілы паводзін на вуліцы.
Будзьце прыкладам для дзяцей у выкананні правілаў дарожнага руху!
27.05.2022 года на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь будзе праведзены Адзіны
дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Зробім лета бяспечным разам!». Мэта дадзенага мерапрыемства – прафілактыка дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму напярэдадні летніх канікул.
А.Г.Палілейка, старшы інспектар ДПС АДАІ МАБ Глыбоцкага РАУС