Другое месца ў ко­ман­ды ра­та­вальні­каў

Другое месца ў каманды ратавальнікаў

5 лістапада 2024

У зале Глыбоцкай раённай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы з 28 кастрычніка па 1 лістапада праходзіла першынство Глыбоцкага раёна па міні-футболе ў праграме традыцыйнай круглагадовай Спартакіяды сярод працоўных калектываў арганізацый і прадпрыемстваў, прысвечанай Году якасці.

 28 кастрычніка ў спартыўнай школе ў горадзе Глыбокае прагучаў стартавы свісток першай гульні па міні-футболе. Гэта падзея азнамянавала пачатак гарачых баталій сярод каманд горада, якія сталі ўдзельнікамі круглагадовай Спартакіяды. Энергія і азарт напоўнілі спартыўную пляцоўку, ствараючы сапраўдную атмасферу спаборніцтваў.

Усе гульні праходзілі ва ўпартай барацьбе, ні адна з каманд не хацела саступаць, атмасфера была напружанай. У выніковым пратаколе месцы размеркаваліся наступным чынам:

1 месца – Выпраўленчая ўстанова «Выпраўленчая калонія №13»;

2 месца – Глыбоцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях;

3 месцафіліял «Глыбоцкія электрычныя сеткі».

Найлепшым брамнікам прызнаны Арцём Акулін, старшы інструктар-ратавальнік пажарнай аварыйна-выратавальнай часці 1.

Гульцоў, трэнераў, судзейскую брыгаду, балельшчыкаў за ўдзел у гульні падзякавала начальнік сектара спорту і турызму Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта Таццяна Зэваліч.

Каманда Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прадэманстравала высокі ўзровень падрыхтоўкі і прафесіяналізму, змагаючыся за кожны мяч і спрабуючы дасягнуць перамогі.