Аб бяспецы перад канікуламі
24 мая 2022
У рамках акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!» у гарадскім цэнтры культуры адбылася сустрэча з начальнікамі аздараўленчых лагераў, у якой прынялі ўдзел медыцынскія работнікі, энергетыкі, ОСВОД, МНС і іншыя зацікаўленыя.

Намеснік начальніка Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Салодкі Алег Пятровіч у пачатку свайго выступлення азнаёміў прысутных з аператыўнай абстаноўкай і асноўнымі прычынамі ўзнікнення пажараў і гібелі на іх людзей, абазначыў пытанні папярэджання дзіцячага траўматызму і гібелі дзяцей у выніку пажараў і НС, дзіцячай сваволі з агнём.
Алег Пятровіч акцэнтаваў увагу на патрабаванні, якія прад'яўляюцца пры правядзенні масавых мерапрыемстваў ва ўстановах адукацыі. Таксама былі агучаны пытанні аб рабоце прышкольных летніх лагераў, аб дзеяннях у выпадку ўзнікнення пажару і правілах прымянення першасных сродкаў пажаратушэння.
У канцы мерапрыемства прысутныя паглядзелі відэафільм «Не пакідайце дзяцей адных!».