Аб бяспецы ў інтэрнатах

Аб бяспецы ў інтэрнатах

13 верасня 2021

У рамках правядзення Адзінага дня бяспекі для навучання правільным дзеянням у выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый начальнік Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Васіль Уладзіміравіч Завадскі правёў сустрэчу ў вучэбным класе па бяспецы жыццядзейнасці з камендантамі інтэрнатаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Падчас гутаркі работнік МНС не толькі нагадаў аб банальных правілах супрацьпажарнай бяспекі, але і расказаў аб прычынах узнікнення большасці надзвычайных сітуацый. Бо менавіта неўважлівасць, абыякавасць і бестурботнасць чалавека часцей за ўсё прыводзяць да трагедыі. Яшчэ адной важнай тэмай для абмеркавання стала забеспячэнне бяспекі дзяцей і праблема дзіцячай гібелі і траўматызму.

Пасля прагляду відэафільма «Пажарная бяспека ў інтэрнаце» Васіль Уладзіміравіч асаблівую ўвагу звярнуў на тое, як пазбегнуць пажараў у інтэрнатах і нагадаў аб дзеяннях у выпадку ўзнікнення НС і эвакуацыі.

МНС інфармуе. 90% загінулых ад пажару людзей курвалі ў пасцелі. Не выпрабоўвайце лёс. Беражыце сябе.