Аб бяспецы ў працоўных калектывах

Аб бяспецы ў працоўных калектывах

31 мая 2022

24 мая намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Андрэй Балтрук наведаў Глыбоцкі раён, дзе сустрэўся з працоўнымі калектывамі малочнакансервавага камбіната і жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

У сваім выступленні работнік МНС давеў да прысутных аператыўную абстаноўку па пажарах і гібелі людзей на іх на тэрыторыі Віцебскай вобласці і ў раёне, прывёў некалькі канкрэтных прыкладаў. Успомнілі аб правілах спальвання смецця на прысядзібных участках і аб недапушчальнасці выпальвання сухой расліннасці і сцерні на корані.

Андрэй Мікалаевіч нагадаў грамадзянам аб важнасці ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у жылых памяшканнях і прывёў прыклады іх станоўчых спрацовак. Асобна спыніліся на праблеме пакідання дзяцей без нагляду, асабліва ў перыяд летніх канікул.

У завяршэнні сустрэчы прадстаўнік МНС распавёў, як эфектыўна выкарыстоўваць вогнетушыцель пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый, а таксама спыніўся на першачарговых дзеяннях персаналу.

Паважаныя грамадзяне, МНС нагадвае: Будзьце асцярожныя і пільныя з агнём, не паліце ў ложку.