Аб дэклараванні даходаў і маёмасці

16 верасня 2024

У цяперашні час у Рэспубліцы Беларусь асаблівая ўвага надаецца пытанням барацьбы з карупцыяй, прафілактыцы ўсіх яе праяў.

У адпаведнасці з арт. 5 Закона Рэспублікі Беларусь ад 15.07.2015 № 305-З «Аб барацьбе з карупцыяй» (далей – Закон) барацьба з карупцыяй ажыццяўляецца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі праз комплекснае прымяненне планавання і каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў і іншых арганізацый па барацьбе з карупцыяй, а таксама ўстанаўленне абмежаванняў і спецыяльных патрабаванняў, накіраваных на забеспячэнне фінансавага кантролю ў дачыненні да дзяржаўных службовых і прыраўнаваных да іх асоб у мэтах прадухілення праяў карупцыі і іх выяўлення.

Адным з формаў забеспячэння фінансавага кантролю з'яўляецца ўстанаўленне абавязку для дзяржаўных службовых і прыраўнаваных да іх асоб штогадовага дэкларавання даходаў і маёмасці, парадак якога прадугледжаны главой 4 Закона.

Асноўнымі нарматыўнымі прававымі актамі, якія рэгламентуюць парадак запаўнення, прыёму, праверкі і захоўвання дэкларацый аб даходах і маёмасці з'яўляюцца Інструкцыя аб парадку запаўнення фізічнымі асобамі дэкларацый аб даходах і маёмасці, зацверджаная пастановай Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь ад 09.01.2008 № 1, а таксама Палажэнне аб парадку праверкі і захоўвання дэкларацый аб даходах і маёмасці, зацверджанае пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16.01.2016 № 19.

Практыка пракурорскага нагляду паказвае, што асобамі, абавязанымі прадастаўляць дэкларацыі аб даходах і маёмасці, часта дапускаюцца парушэнні патрабаванняў вышэйназванага заканадаўства.

У прыватнасці, распаўсюджаны выпадкі неадлюстравання альбо няпоўнага адлюстравання ў дэкларацыях даходаў у выглядзе грашовых пераводаў, атрыманых з-за мяжы, іншых даходаў альбо ўказання няправільнай сумы грашовых пераводаў, атрыманых, у тым ліку ад фізічных асоб (па дагаворах), праз РУП «Белпошта».

Аналагічным чынам не заўсёды ўказваюцца звесткі аб страхавых выплатах ад падраздзяленняў «Белдзяржстрах».

Асобнымi службовымi асобамi ў дэкларацыях не пазначаецца маёмасць, якая падлягае дэклараванню, у прыватнасцi, транспартныя сродкi. Застаюцца незапоўненымi дата альбо спосаб набыцця нерухомай маёмасці, транспартных сродкаў, пазначаюцца недакладныя звесткi аб iх кошце.

Устаноўлены таксама факты непазначання даходаў, атрыманых службовымi асобамi ў сферы iгральнага бiзнесу.

Відавочна, што парушэннi заканадаўства, якое рэгулюе пытаннi дэкларавання даходаў i маёмасці, ствараюць перадумовы для карупцыйных праяў i супярэчаць дзяржаўнай палiтыцы ў галiне прафiлактыкi карупцыi. У сувязi з гэтым артыкулам 23.9 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях устаноўлена адмiнiстрацыйная адказнасць за парушэнне парадку дэкларавання даходаў i маёмасці.

У сувязi з выкладзеным пракуратура раёна звяртае ўвагу асоб, якiя абавязаны прадстаўляць дэкларацыi аб даходах i маёмасці, на неабходнасць няўхiльнага выканання адпаведнага заканадаўства.

Намеснік пракурора

Глыбокскага раёна В.М.Дайліданок