Пра наркатычныя сродкі…

16 верасня 2024

Прававыя і арганізацыйныя асновы дзяржаўнай палітыкі ў сферы абароту і процідзеяння незаконнаму абароту наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў вызначаны ў Законе Рэспублікі Беларусь «Аб наркатычных сродках, псіхатропных рэчывах, іх прэкурсорах і аналагах».

Ва ўказаным Законе змяшчаюцца вызначэнні паняццяў наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў.

У адпаведнасці са арт.1 Закона наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы – рэчывы прыроднага або сінтэтычнага паходжання, уключаныя ў Рэспубліканскі пералік наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў, якія падлягаюць дзяржаўнаму кантролю ў Рэспубліцы Беларусь

Указаны Рэспубліканскі пералік зацверджаны пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 11.02.2015 №19 (апошняя рэдакцыя ад 07.04.2021 № 32). З ім можна свабодна азнаёміцца ў сетцы Інтэрнэт у эталонным банку даных прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, даведачнай прававой сістэме «КонсультантПлюс» і іншых прававых базах.

Заканадаўца «спісочна» аформіў забарону на немедыцынскае выкарыстанне ўсіх наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў. Любыя з наўмысных дзеянняў з пералічанымі сродкамі і рэчывамі не ў медыцынскіх мэтах цягнуць за сабой крымінальную альбо адміністрацыйную адказнасць – гэта і азначае дачыненне да незаконнага абароту наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў.

Неабходна разумець, што крымінальная адказнасць за незаконны абарот наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў альбо іх прэкурсораў ці аналагаў за іх выраб, перапрацоўку, набыццё, захоўванне, перавозку або перасылку можа наступіць з 16 гадоў, за іх абарот з мэтай збыту альбо ўласна за збыт – з 14 гадоў.

На жаль, на тэрыторыі Глыбоцкага раёна працягваюць мець месца падобныя факты супрацьпраўнай дзейнасці, якія своечасова і аператыўна выяўляюцца супрацоўнікамі наркакантролю.

Прыкладам гэтаму з'яўляецца гісторыя аднаго жыхара Глыбоцкага раёна, які, пражываючы ў дастаткова аддаленай і глухой вёсцы ад райцэнтра, у канцы 2021 года ажыццявіў збор дзікарослай расліны роду Канаплі, якую высушыў, абламіў лісце ад сцеблаў і склаў у розныя скрынкі і пакеты, пасля чаго незаконна захоўваў у гаспадарчых пабудовах па месцы жыхарства, перыядычна ўжываючы шляхам курэння.

Аднак яго «забава» працягвалася нядоўга, а яе вынікам у выніку сталі 2 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на 2 гады, прызначаныя яму прыгаворам суда Глыбоцкага раёна. Сабраныя і прадстаўленыя па справе ў судовым пасяджэнні бокам дзяржаўнага абвінавачвання доказы не дазволілі «аматару вострых адчуванняў» сысці ад адказнасці і далі суду дастатковыя падставы для яго асуджэння па ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь за незаконныя без мэты збыту набыццё, захоўванне наркатычных сродкаў.

 

Намеснік пракурора

Глыбоцкага раёна                                                             Я.І. Сасноўскі