Аб некаторых пытаннях работы са зваротамі грамадзян

9 лютага 2024

За 12 месяцаў 2022 года ў пракуратуру раёна паступіла 62 звароты ад грамадзян, з ліку якіх непасрэдна супрацоўнікамі пракуратуры разгледжана па сутнасці 30.

За 12 месяцаў 2022 года ў пракуратуру раёна паступіла 62 звароты ад грамадзян, з ліку якіх непасрэдна супрацоўнікамі пракуратуры разгледжана па сутнасці 30.

З ліку вырашаных зваротаў 6 зваротаў пракуратурай раёна цалкам задаволена, 2 задаволена часткова, 28 зваротаў накіравана для вырашэння ў іншыя ведамствы, 4 звароты ў справаздачным перыядзе пакінуты без разгляду па сутнасці.

Большасць зваротаў грамадзян, вырашаных непасрэдна ў пракуратуры раёна, датычыліся пытанняў нагляду за выкананнем заканадаўства, з якіх 1 - па пытаннях выканання заканадаўства аб працы, 5 – па пытаннях выканання заканадаўства пры прыцягненні грамадзян да адміністрацыйнай адказнасці, 2 – па пытаннях выканання жыллёвага заканадаўства і 1 – па пытаннях выканання заканадаўства аб зямлі, 2 – па пытаннях арганізацыі работы са зваротамі грамадзян.

Па выніках разгляду ў 2022 годзе зваротаў грамадзян пракуратурай раёна вынесена 2 пастановы аб адмене працэсуальных рашэнняў, прынятых следчымі, 1 – супрацоўнікамі органаў дазнання, накіравана патрабаванне, прад'яўлена 2 іскавыя заявы ў інтарэсах грамадзян, унесена прадстаўленне, аказана садзейнічанне ў атрыманні неабходных дакументаў.

Акрамя вырашэння пісьмовых зваротаў грамадзян супрацоўнікамі пракуратуры раёна за ўказаны перыяд часу прынята на асабістым прыёме 68 чалавек, звароты 12 грамадзян паступілі па месцы іх жыхарства і работы, 9 – па месцы адбыцця пакарання.


Намеснік пракурора

Глыбокскага раёна                                                             

Я.І. Сасноўскі