Аб некаторых пытаннях работы са зваротамі грамадзян
11 чэрвеня 2020
У першым паўгоддзі 2019 года ў пракуратуру Глыбоцкага раёна паступіла 43 звароты ад грамадзян, з ліку якіх непасрэдна супрацоўнікамі пракуратуры вырашана 24 звароты, з іх 7 зваротаў задаволена, 16 зваротаў накіравана для вырашэння ў іншыя ведамствы па кампетэнцыі, 3 звароты пакінута без разгляду па сутнасці.
У першым паўгоддзі 2019 года ў пракуратуру Глыбоцкага раёна паступіла 43 звароты ад грамадзян, з ліку якіх непасрэдна супрацоўнікамі пракуратуры вырашана 24 звароты, з іх 7 зваротаў задаволена, 16 зваротаў накіравана для вырашэння ў іншыя ведамствы па кампетэнцыі, 3 звароты пакінута без разгляду па сутнасці.
Большасць зваротаў грамадзян, вырашаных непасрэдна ў пракуратуры раёна, датычыліся пытанняў законнасці прыцягнення асоб да адміністрацыйнай адказнасці. Характэрным з'яўляецца тое, што большая частка зваротаў грамадзян па пытаннях прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці датычылася абскарджання дзеянняў і рашэнняў службовых асоб АДАІ Глыбоцкага РАУС, што звязана, у першую чаргу, з актыўнай пазіцыяй аддзела па прыцягненні парушальнікаў ПДР да адміністрацыйнай адказнасці.
Разам з тым, наяўнасць неадзінкавых фактаў задавальнення зваротаў грамадзян на неабгрунтаванае прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці сведчыць аб неабходнасці актывізацыі пракурорскага нагляду за выкананнем Глыбоцкім РАУС, і перш за ўсё АДАІ, патрабаванняў адпаведнага заканадаўства. З названай мэтай у красавіку бягучага года пракуратурай раёна праведзена праверка выканання заканадаўства пры прыцягненні АДАІ Глыбоцкага РАУС асоб да адміністрацыйнай адказнасці. Па выніках праверкі на імя начальніка аддзела ўнесена адпаведнае прадстаўленне, з супрацоўнікамі АДАІ з удзелам пракурорскага работніка праведзены заняткі, падчас якіх абмяркоўваліся праблемныя пытанні прымянення заканадаўства аб адміністрацыйнай адказнасці.
Па выніках разгляду ў першым паўгоддзі 2019 года зваротаў грамадзян пракуратурай раёна вынесена 8 пастаноў аб адмене працэсуальных рашэнняў, прынятых органамі дазнання, следства, а таксама вядучым адміністрацыйны працэс.
Акрамя пісьмовых зваротаў супрацоўнікамі пракуратуры
у раёне ажыццяўляецца асабісты прыём грамадзян, у тым ліку і з выездам на прадпрыемствы, установы, у органы мясцовай улады. Так, за названы перыяд часу на асабістым прыёме супрацоўнікамі пракуратуры прынята 61 чалавек, звароты 5 грамадзян паступілі па месцы іх жыхарства і працы, 14 – па месцы адбыцця пакарання.
Намеснік пракурора
Глыбоцкага раёна В.М.Дайлідзёнак