А парадку выкарыстання авіямадэляў, беспілотных лятальных апаратаў у паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь
16 верасня 2024
Ва ўмовах развіцця лічбавых тэхналогій у сучасным свеце сталі шырока выкарыстоўвацца авіямадэлі і беспілотныя лятальныя апараты (далей – БПЛА), і пры гэтым не заўсёды законна.
Паводле звестак Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый у паветранай прасторы ў 2021 годзе зафіксавана 57 паведамленняў аб палётах БПЛА і авіямадэлей (2020 год - 35). У 7 выпадках палёты названымі лятальнымі апаратамі ажыццёўлены з парушэннем патрабаванняў нацыянальнага заканадаўства, уладальнікі (карыстальнікі) якіх прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
Так, парушэнне правілаў выкарыстання паветранай прасторы цягне за сабой адміністрацыйную адказнасць па арт. 18.35 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях з накладаннем спагнання ў выглядзе папярэджання або штрафу (на фізічную асобу - да 20 б.в., на юрыдычную асобу - да 50 б.в.). Адказнасць за паўторнае здзяйсненне такога ж правапарушэння на працягу года караецца штрафам: для фізічнай асобы ў памеры ад 10 да 50 б.в., для юрыдычнай асобы - ад 20 да 100 б.в.
Напрыклад, у студзені 2022 года па арт.18.35 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях прыцягнуты жыхар г.Глыбокае за ажыццяўленне аэрафатаздымкі з выкарыстаннем квадрокоптера без дазволу генеральнага штаба Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.
У цяперашні час нацыянальным заканадаўствам прама не прадугледжана крымінальная адказнасць за парушэнне правілаў выкарыстання беспілотных лятальных апаратаў у паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь. Аднак у залежнасці ад наступстваў, што наступілі, дзеянні вінаватай асобы могуць быць кваліфікаваны па арт.ст. 147, 149, 153, 155, 218, 219, 314, 339, 289 альбо іншых артыкулах Асаблівай часткі Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Для таго, каб не быць прыцягнутым да адказнасці за парушэнне правілаў выкарыстання паветранай прасторы, неабходна ведаць парадак выкарыстання авіямадэлей і БПЛА.
Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.02.2016 № 81 «Аб выкарыстанні авіямадэляў» пад авіямадэллю разумеецца лятальны апарат без чалавека на борце, кіраванне палётам якога магчыма толькі пры ўмове візуальнага кантакту з ім, а таксама некіраваны свабодналятаючы апарат.
Парадак выкарыстання авіямадэляў устаноўлены Правіламі выкарыстання авіямадэляў у Рэспубліцы Беларусь, зацверджанымі пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16.08.2016 № 636.
У адпаведнасці з патрабаваннямі названых Правілаў забараняецца выкарыстанне авіямадэляў:
- у межах зон, забароненых для выкарыстання авіямадэляў, без узгаднення з дзяржаўнымі органамі (арганізацыямі), у інтарэсах якіх устаноўлены такія зоны згодна са спісам (азнаёміцца з графічным спісам можна на сайце ДУП «Нацыянальнае кадастравае агенцтва»);
- у выпадках, якія вызначаюцца Службай бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай ахове»;
- на вышыні, якая перавышае 100 метраў ад узроўню зямной (воднай) паверхні;
- агульнай масай больш за 0,5 кілаграма без адпаведнай маркіроўкі авіямадэлі (маркіроўка авіямадэлі - нанясенне сімвалаў, літар, лічбаў пры дапамозе гравіроўкі або з прымяненнем сродкаў, устойлівых да атмасферных уздзеянняў, ажыццяўляецца яе ўладальнікам).
Выкарыстанне авіямадэляў у паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца без дазволаў органаў Адзінай сістэмы арганізацыі паветранага руху ў парадку, які вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь больш шырока выкарыстоўваюцца БПЛА. У сілу артыкула 1 Паветранага кодэкса Рэспублікі Беларусь пад БПЛА разумеецца паветранае судна, прызначанае для выканання палёту без экіпажа на борце. БПЛА ажыццяўляе палёт па-за ўмовамі візуальнага кантакту з ім пры дапамозе FPV-ачкоў, ноўтбука, планшэта, мабільнага тэлефона, іншай прылады.
Палеты БПЛА над населенымі пунктамі, за выключэннем сельскіх, забаронены.
Для выканання ў Рэспубліцы Беларусь афіцыйнага палёту беспілотнікам яго ўладальнік абавязаны падаць план палёту або заяўку на выкарыстанне паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь у цэнтр Адзінай сістэмы арганізацыі паветранага руху. Падача названых дакументаў ажыццяўляецца праз сістэму «Інтэрнэт-Заяўка» РУП па аэранавігацыйным абслугоўванні паветранага руху «Белаэранавігацыя» праз асабісты кабінет пасля папярэдняга заключэння дагавора на абслугоўванне з названай арганізацыяй.
Абавязковай умовай у выпадку выканання беспілотнікам палёту з адначасовым ажыццяўленнем аэрафотаздымкі з'яўляецца наяўнасць у карыстальніка паветранай прасторы дазволу Генеральнага штаба Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь. Інфармацыя аб наяўнасці такога дазволу пазначаецца ў плане палёту або заяўцы на выкарыстанне паветранай прасторы.
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб спыненні палётаў авіямадэлей і беспілотных лятальных апаратаў» ад 05.06.2019 №215 ваеннаслужачыя (супрацоўнікі) воінскіх фарміраванняў і органаў унутраных спраў, работнікі ваенізаванай аховы прымяняюць спецыяльныя сродкі, зброю, баявую і спецыяльную тэхніку па спыненні палётаў беспілотных лятальных апаратаў (авіямадэлей), якія здзяйсняюцца з парушэннем дзеючага заканадаўства.
Старшы памочнік
пракурора Глыбоцкага раёна Аляксандра Янкiна
16.03.2022
УЗГАДНЕНА:
Пракурор Глыбоцкага раёна
саветнік юстыцыі І.С.Валынец