Аб прафілактыцы траўматызму сярод непаўналетніх

2 лістапада 2022

Сумеснымі намаганнямі суб'ектаў прафілактыкі Глыбоцкага раёна, бацькоў, іншых зацікаўленых асоб у 2021 - 2022 годзе на тэрыторыі рэгіёна ўдалося не дапусціць фактаў гібелі дзяцей ад знешніх прычын.

Сумеснымі намаганнямі суб'ектаў прафілактыкі Глыбоцкага раёна, бацькоў, іншых зацікаўленых асоб у 2021 - 2022 годзе на тэрыторыі рэгіёна ўдалося не дапусціць фактаў гібелі дзяцей ад знешніх прычын.

Разам з тым, станоўчая дынаміка ва ўказанай сферы не павінна спрыяць зніжэнню эфектыўнасці дзейнасці ўпаўнаважаных суб'ектаў у гэтым напрамку, пільнасці бацькоў, іншых зацікаўленых асоб за паводзінамі непаўналетніх, паколькі ва ўказаны перыяд мелі месца факты траўміравання дзяцей у выніку дарожна-транспартных здарэнняў, выпадзення з вокнаў, дзіцячых свавольстваў падчас гульні.

Пракуратурай раёна ўстанаўліваліся факты бясконтрольных паводзін дзяцей і наведвання імі закінутых будынкаў, кар'ераў, выпальвання сухой расліннасці.

У сувязі з гэтым, звяртаю ўвагу ўсіх адказных асоб камунальных службаў раёна, кіраўнікоў суб'ектаў гаспадарання рэгіёна на неабходнасць пастаяннага прыняцця мер па выяўленні на тэрыторыях населеных пунктаў Глыбоцкага раёна незачыненых ліўневых, ачысных калодзежаў, іншых патэнцыйна небяспечных аб'ектаў, прыняцця вычарпальных мер па прывядзенні іх у бяспечны для людзей стан.

Варта адзначыць, што па аб'ектыўных прычынах у канікулярны перыяд часу выпадкі траўміравання непаўналетніх ад знешніх прычын значна часцейшыя. У сувязі з праходзячымі восеньскімі канікуламі пракуратура Глыбоцкага раёна звяртаецца да жыхароў раёна, і перш за ўсё да бацькоў, з просьбай прыняць дадатковыя меры па забеспячэнні бяспекі дзяцей. Неабходным бачыцца паўторнае тлумачэнне бацькамі сваім дзецям патрабаванняў правілаў бяспечных паводзін і ўзмацненне кантролю за іх выкананнем непаўналетнімі. Недапушчальным з'яўляецца таксама пакіданне дзяцей без кантролю паблізу водных і іншых патэнцыйна небяспечных аб'ектаў.

 

Намеснік пракурора

Глыбоцкага раёна                                                                      Я.І. Сасноўскі