Аб прафілактыцы траўматызму сярод непаўналетніх…
16 верасня 2024
Усімі суб'ектамі прафілактыкі, установамі і арганізацыямі раёна прымаюцца пэўныя меры, накіраваныя на прафілактыку злачыннасці непаўналетніх, іх гібелі і траўміравання.
Разам з тым, пракуратура раёна звяртаецца да жыхароў рэгіёну, перш за ўсё да бацькоў, з просьбай не заставацца ўбаку ад вырашэння названых пытанняў, асабліва ў перыяд канікул.
З цягам часу небяспечных фактараў становіцца ўсё больш і больш: узрасла колькасць аўтатранспарту на дарогах і вуліцах, інтэрнэт-махляроў, піратэхнічных вырабаў, з'явіліся розныя віды наркотыкаў, курыльных сумесяў і прыстасаванняў, цюбінгі. Такі спіс можна доўга працягваць. Відавочна, што бацькоўскі кантроль павінен быць таксама ўзмоцнены. Неабходна больш увагі надаваць дзецям, чым удзялялі Вашы бацькі Вам.
Зразумела, што не ва ўсіх выпадках правапарушэнне альбо трагедыю можна прадбачыць і прадухіліць. Але, як кажа мой непасрэдны кіраўнік, неабходна прыняць усе магчымыя меры, каб гэтага не адбылося.
Проста недапушчальна заставацца ўбаку ў пытаннях прафілактыкі правапарушэнняў непаўналетніх, дзіцячага траўматызму.
Неабходным бачыцца ў перыяд зімовых канікул няўхільнае выкананне правіла «выцягнутай рукі», калі Ваш дзіця пастаянна знаходзіцца ў полі зроку, пад кантролем, асабліва на дзіцячых зімовых горках, паблізу вадаёмаў, у месцах правядзення масавых святочных мерапрыемстваў.
Намеснік пракурора
Глыбоцкага раёна Я.І. Сасноўскі