О профсоюзном приеме

Аб прафсаюзным прыёме

30 студзеня 2026

29.01.2026 у актавай зале ААТ «Глыбоцкі камбікормавы завод» старшым памочнікам пракурора Глыбоцкага раёна Янкiнай А.В. сумесна з прадстаўніком Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Кузьмінiнай С.В. праведзены прафсаюзны прыём грамадзян.

Прафсаюзны прыём прайшоў у форме дыялогу з працоўным калектывам, дзе абмяркоўваліся пытанні прымянення норм працоўнага заканадаўства, а таксама выкананне правілаў бяспекі ў зімовы перыяд.

Таксама старшы памочнік пракурора расказала прысутным аб фактах траўмавання дзяцей пры катанні з гары, абазначыла правілы бяспечных паводзін пешаходаў і кіроўцаў у перыяд галалёду.

 

Пракуратура Глыбоцкага раёна