Аб правядзенні акцыі «Гадзіна Зямлі»
16 сакавіка 2026
28 сакавіка 2026 года з 20.30 да 21.30 у Беларусі, у тым ліку ў Віцебскай вобласці, у 18-ы раз пройдзе штогадовая грамадская акцыя «Гадзіна Зямлі».
Выключэнне святла на адну гадзіну дазваляе знізіць шкодныя выкіды ў атмасферу зямлі і дае магчымасць кожнаму неабыякаваму чалавеку ўнесці свой уклад у зберажэнне энергіі і захаванне клімату нашай планеты. Мэта акцыі не ў тым, каб зэканоміць электрычнасць. Дадзеная акцыя – гэта сімвал беражлівых адносін да прыроды.Віцебская вобласць, як і ўся Беларусь, не стаіць убаку. Штогод прадпрыемствы, установы і арганізацыі далучаюцца да акцыі. Традыцыйна найбольш актыўны ўдзел у акцыі прымаюць установы адукацыі і культуры вобласці. Яны арганізуюць конкурсы малюнкаў і плакатаў, тэматычныя дыскатэкі, інфармацыйныя лекцыі, кніжна-ілюстраваныя выставы.
У падтрымку акцыі ў Віцебску і вобласці на адну гадзіну адключаюць падсвятленне адміністрацыйных будынкаў, дэкаратыўнае падсвятленне рэкламных аб'яў, вонкавага асвятлення, складскіх і бытавых памяшканняў устаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры, прадпрыемствах гандлю, вытворчых прадпрыемстваў.
Да акцыі далучаюцца жыхары і супрацоўнікі арганізацый. Паколькі гэта добраахвотная акцыя, людзі самі вырашаюць, колькі і якія электрапрыборы яны выключаць. Выключыць святло на гадзіну – вельмі проста. Але за гэтым сімвалічным дзеяннем стаіць магчымасць дапамагчы сваёй планеце.
У мэтах бяспекі не рэкамендуецца адключаць вулічнае асвятленне, аэранавігацыйныя агні і святлафоры.