Аб правядзенні Міжнароднага маладзёжнага конкурсу сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы «Разам супраць карупцыі!»

11 чэрвеня 2020

У мэтах арганізацыі міжнароднага супрацоўніцтва, стварэння атмасферы нецярпімасці ў дачыненні да карупцыі і прыняцця сучасных эфектыўных мер па барацьбе з гэтай негатыўнай з'явай Рэспубліка Беларусь, нароўні з Арменіяй, Казахстанам, Кыргызстанам, Расіяй і Таджыкістанам, прымае актыўны ўдзел у дзейнасці Міжнароднага савета па процідзеянні карупцыі.

Членамі савета прынята рашэнне аб правядзенні ва ўказаных краінах Міжнароднага маладзёжнага конкурсу сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы «Разам супраць карупцыі!».

Арганізатарам міжнароднага конкурсу выступіла Генеральная пракуратура Расійскай Федэрацыі, саарганізатарамі Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь і іншыя.

Канкурсантам ва ўзросце ад 14 да 35 гадоў прапануецца падрыхтаваць тэматычную сацыяльную рэкламу ў намінацыях «лепшы плакат» і «лепшы відэаролік».

Прыём конкурсных работ арганізаваны на афіцыйным сайце міжнароднага конкурсу www.anticorruption.life. Там жа размешчаны і правілы правядзення конкурснага мерапрыемства.

Першы этап – паўфінал праводзіцца да 1 кастрычніка 2019 г. асобна ў кожнай з краін-удзельніц. Работы ў кожнай намінацыі будуць ацэньвацца нацыянальнымі конкурснымі камісіямі, па выніках – узнагароджанне.

Конкурсныя работы, якія занялі першае месца, праходзяць у другі этап – фінал, які пройдзе з 1 па 15 лістапада 2019 г.

Журы міжнароднага конкурсу ў кожнай намінацыі вызначыць пераможцаў і прызёраў. Урачыстую цырымонію іх узнагароджання плануецца правесці ў г.Масква, прымеркаваўшы да Міжнароднага дня барацьбы з карупцыяй (9 снежня).

У сувязі з гэтым працуючай, творчай і навучэнскай моладзі, якая пражывае на тэрыторыі Глыбоцкага раёна, прапануецца прыняць удзел ва ўказаным вышэй конкурсе.

Пракуратура Глыбоцкага раёна