Аб правядзенні рэспубліканскага суботніка
11 красавіка 2025
1 красавіка 2025 года прынята пастанова Савета Міністраў № 194 «Аб правядзенні рэспубліканскага суботніка ў 2025 годзе».
Згодна з дакументам, рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і іншым дзяржаўным арганізацыям, падпарадкаваным Ураду Рэспублікі Беларусь, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, іншым арганізацыям рэкамендавана на добраахвотнай аснове правесці 12 красавіка 2025 года рэспубліканскі суботнік.
Распараджэнне аб правядзенні суботніка падпісана 7 красавіка 2025 года №81р старшынёй Глыбоцкага райвыканкама.
Суботнік можа быць праведзены на працоўных месцах. Таксама арганізацыі могуць ажыццявіць добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан аб'ектаў і тэрыторый населеных пунктаў, гісторыка-культурных каштоўнасцей, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення рэспубліканскага суботніка (далей – грашовыя сродкі), у тым ліку на працоўных месцах, у аб'ёмах, якія вызначаюцца добраахвотна работнікамі, уключаючы работнікаў, дзейнасць якіх не звязана з вытворчасцю прадукцыі (работ), аказаннем платных паслуг, пералічваюцца на асобны рахунак Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта (далей – райвыканкам) № BY25BAPB36419030000120000000, УНП 300270958, у ААТ «Белаграпрамбанк» г. Мінск, БІК BAPBBY2Х, АКПА 040630782000 (сродкі рэспубліканскага суботніка) з наступным пералічэннем на рахунак Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.