Аб правядзенні пасяджэння каардынацыйнага нарады па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй
3 студзеня 2024
Вынікі аналізу стану крымінагеннай абстаноўкі ў Глыбоцкім раёне сведчаць аб тым, што органамі выканаўчай і прадстаўнічай улады, праваахоўнымі ведамствамі, грамадскімі фарміраваннямі надаецца пастаянная ўвага пытанням аховы грамадскага парадку, прафілактыкі правапарушэнняў.
Аб правядзенні пасяджэння каардынацыйнай нарады па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй у Глыбоцкім раёне
Вынікі аналізу стану крымінагеннай абстаноўкі у Глыбоцкім раёне сведчаць аб тым, што органамі выканаўчай і прадстаўнічай улады, праваахоўнымі ведамствамі, грамадскімі фарміраваннямі надаецца пастаянная ўвага пытанням аховы грамадскага парадку, прафілактыкі правапарушэнняў.
У выніку прынятых арганізацыйна-практычных мер у 2023 годзе ў раёне ў цэлым назіраецца стабільная аператыўная абстаноўка.
Разам з тым, у крымінагеннай абстаноўцы на тэрыторыі раёна ў 2023 годзе меў месца і шэраг негатыўных тэндэнцый, якія патрабуюць ад суб'ектаў прафілактыкі прыняцця неадкладных дадатковых арганізацыйных і практычных мер па выпраўленні сітуацыі.
У прыватнасці, па выніках 11 месяцаў 2023 года адзначана рэзкае павелічэнне колькасці зарэгістраваных на тэрыторыі Глыбоцкага раёна злачынстваў, здзейсненых з выкарыстаннем сеткі Інтэрнэт, камп'ютарных сістэм, сацыяльных сетак і месенджараў.
Пераважаюць на тэрыторыі раёна злачынствы, прадугледжаныя арт. 212 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (Хішчэнне маёмасці шляхам мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі). Акрамя таго, павялічылася колькасць зарэгістраваных махлярстваў, здзейсненых з выкарыстаннем камп'ютарных сістэм і сацыяльных сетак.
З улікам выкладзенага, 26.12.2023 па ініцыятыве пракуратуры раёна пытанні павышэння эфектыўнасці дзейнасці суб'ектаў прафілактыкі правапарушэнняў па папярэджанні злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій, а таксама іншых злачынстваў, здзейсненых з выкарыстаннем камп'ютарных сістэм і сеткі Інтэрнэт, разгледжаны на пасяджэнні каардынацыйнай нарады па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй у Глыбоцкім раёне.
Па выніках праведзенага
на нарадзе суб'ектам прафілактыкі раёна дадзены канкрэтныя даручэнні, выкананне якіх будзе спрыяць прафілактыцы злачынстваў вышэйназванай катэгорыі.
Пракурор раёна
В.М. Дайлідзёнак