Аб рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
11 чэрвеня 2020
У 2018 годзе ў пракуратуру Глыбоцкага раёна паступіла 103 (у 2017 годзе – 117) звароты грамадзян, з якіх непасрэдна супрацоўнікамі пракуратуры вырашана 56 (73). 36 зваротаў накіраваны для вырашэння ў іншыя ведамствы.
У 2018 годзе ў пракуратуру Глыбоцкага раёна паступіла 103 (у 2017 годзе – 117) звароты грамадзян, з якіх непасрэдна супрацоўнікамі пракуратуры вырашана 56 (73). 36 зваротаў накіраваны для вырашэння ў іншыя ведамствы.
Аналіз вырашаных непасрэдна ў пракуратуры раёна зваротаў грамадзян сведчыць аб тым, што найбольшая колькасць зваротаў паступіла па пытаннях следства і дазнання, а таксама нагляду за выкананнем заканадаўства.
З ліку вырашаных зваротаў 6 зваротаў пракуратурай раёна цалкам задаволены, 7 зваротаў задаволены часткова. Па выніках разгляду ў 2018 годзе задаволеных зваротаў грамадзян пракуратурай Глыбоцкага раёна прыняты наступныя меры пракурорскага рэагавання: вынесена 1 прадпісанне, прынесены 2 пратэсты, узбуджаны 2 дысцыплінарныя вытворчасці, вынесена 9 пастаноў аб адмене незаконных і неабгрунтаваных працэсуальных рашэнняў.
Таксама, у 2018 годзе пракуратурай раёна разгледжана 21 (31) зварот ад юрыдычных асоб, 16 (21) з якіх задаволены цалкам, 2 - часткова. У мэтах абароны інтарэсаў юрыдычных асоб па іх зваротах пракуратурай раёна ў суды Рэспублікі Беларусь накіравана 16 іскавых заяў аб спагнанні запазычанасці з юрыдычных і фізічных асоб.
8 зваротаў у 2018 годзе пакінуты пракуратурай раёна без разгляду па сутнасці, па прычынах: нясплаты дзярждашліны (у неабходных выпадках) і неадпаведнасць патрабаванням Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» (далей па тэксце – Закона).
У адпаведнасці з артыкулам 12 Закона пісьмовыя звароты грамадзян, за выключэннем унесеных у кнігу заўваг і прапаноў, павінны ўтрымліваць: найменне і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот; прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) альбо ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання); выкладанне сутнасці звароту; асабісты подпіс грамадзяніна (грамадзян).
Тэкст звароту павінен
паддавацца чытанню. Рукапісныя звароты павінны быць напісаны выразна, разборлівым почыркам. Не дапускаецца ўжыванне ў зваротах нецэнзурных або непрыстойных слоў ці выразаў.
Старшы памочнік пракурора
Глыбокскага раёна А.В. Янкiна