Аб тлумачэнні заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй

16 верасня 2024

У адпаведнасці са арт. 5 Закона Рэспублікі Беларусь ад 15.07.2015 № 305-З «Аб барацьбе з карупцыяй» (далей – Закон) барацьба з карупцыяй ажыццяўляецца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі праз комплекснае прымяненне планавання і каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў і іншых арганізацый па барацьбе з карупцыяй, а таксама ўстанаўленне абмежаванняў і спецыяльных патрабаванняў, накіраваных на забеспячэнне фінансавага кантролю ў дачыненні да дзяржаўных службовых і прыраўнаваных да іх асоб у мэтах прадухілення праяў карупцыі і іх выяўлення.

Адным з формаў забеспячэння фінансавага кантролю з'яўляецца ўстанаўленне абавязку для дзяржаўных службовых і прыраўнаваных да іх асоб штогадовага дэкларавання даходаў і маёмасці, парадак якога прадугледжаны главой 4 Закона.

Асноўнымі нарматыўнымі прававымі актамі, якія рэгламентуюць парадак запаўнення, прыёму, праверкі і захоўвання дэкларацый аб даходах і маёмасці з'яўляюцца Інструкцыя аб парадку запаўнення фізічнымі асобамі дэкларацый аб даходах і маёмасці, зацверджаная пастановай Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь ад 09.01.2008 №1, а таксама Палажэнне аб парадку праверкі і захоўвання дэкларацый аб даходах і маёмасці, зацверджанае пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16.01.2016 №19.

Практыка пракурорскага нагляду паказвае, што асобамі, абавязанымі прадастаўляць дэкларацыі аб даходах і маёмасці, часта дапускаюцца парушэнні патрабаванняў вышэйназванага заканадаўства.

У прыватнасці, распаўсюджаны выпадкі неадлюстравання або няпоўнага адлюстравання ў дэкларацыях даходаў у выглядзе грашовых пераводаў, атрыманых з-за мяжы, іншых даходаў або ўказанне няправільнай сумы грашовых пераводаў, атрыманых, у тым ліку ад фізічных асоб (па дагаворах), праз РВУП «Белпошта», не заўсёды пазначаюцца звесткі аб страхавых выплатах ад падраздзяленняў «Белдзяржстрах».

Асобнымі службовымі асобамі ў дэкларацыях не пазначаецца маёмасць, якая падлягае дэклараванню, у прыватнасці, транспартныя сродкі. Застаюцца незапоўненымі дата або спосаб набыцця нерухомай маёмасці, транспартных сродкаў, указваюцца недакладныя звесткі аб іх кошце, маюць месца факты неўказання даходаў, атрыманых службовымі асобамі ў сферы гульнявога бізнесу.

Парушэнні заканадаўства, якое рэгулюе пытанні дэкларавання даходаў і маёмасці, ствараюць перадумовы для карупцыйных праяў і супярэчаць дзяржаўнай палітыцы ў галіне прафілактыкі карупцыі. У сувязі з гэтым артыкулам 24.6 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях устаноўлена адміністрацыйная адказнасць за парушэнне парадку дэкларавання даходаў і маёмасці.

Неабходна разумець, што органы пракуратуры на пастаяннай аснове праводзяць праверкі заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй, у тым ліку шляхам запатрабавання адпаведных дэкларацый, дэталёвага вывучэння звестак, якія змяшчаюцца ў іх. У выпадку выяўлення фактаў адлюстравання ў дэкларацыі недакладных або няпоўных звестак, накіроўваюць адпаведныя даручэнні ў падатковыя органы аб пачатку адміністрацыйнага працэсу па вышэйуказаным артыкуле. Да прыкладу, па выніках разгляду даручэнняў пракуратуры Глыбоцкага раёна за мінулы перыяд 2021 года інспекцыяй МП РБ па Глыбоцкім раёне 2 асобы прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне парадку дэкларавання даходаў і маёмасці.

У сувязі з выкладзеным, пракуратура раёна звяртае ўвагу асоб, якія абавязаны прадастаўляць дэкларацыі аб даходах і маёмасці, на неабходнасць няўхільнага выканання адпаведнага заканадаўства.

Намеснік пракурора

Глыбоцкага раёна Я.І. Сасноўскі