Забяспечым бяспеку непаўналетніх
17 жніўня 2023
Усімі суб'ектамі прафілактыкі, установамі і арганізацыямі раёна прымаюцца пэўныя меры, накіраваныя на прафілактыку злачыннасці непаўналетніх, іх гібелі і траўміравання.
Усімі суб'ектамі прафілактыкі, установамі і арганізацыямі раёна прымаюцца пэўныя меры, накіраваныя на прафілактыку злачыннасці непаўналетніх, іх гібелі і траўміравання.
Разам з тым, пракуратура раёна звяртаецца да жыхароў рэгіёна, перш за ўсё да бацькоў, з просьбай не заставацца ўбаку ад вырашэння названых пытанняў, асабліва ў перыяд летніх канікул.
Купальны сезон працягваецца, у сувязі з чым проста недапушчальна пакідаць дзяцей без нагляду, неабходна забяспечыць выкананне апошнімі правілаў паводзінаў на вадзе.
Неабходна ведаць, што на тэрыторыі Глыбоцкага раёна забаронена купанне на вадаёмах, размешчаных у межах горада Глыбокае, на сажалках, затанах, мелавых кар'ерах, тэхнічных і меліярацыйных каналах, супрацьпажарных вадаёмах, плацінах, дамбах, шлюзах і іншых гідратэхнічных збудаваннях, размешчаных на тэрыторыі Глыбоцкага раёна.
Для купання адведзены і ўладкаваны спецыяльныя месцы на аз. Мушкат, аз. Беглец, аз. Белае, аз. Алойзберг, аз. Акунеўскае, аз. Вялікая Пліса, аз. Чачэль, аз. Івесь, аз. Молена, на якіх праводзіцца штогадовае абследаванне пляжу і прылеглай да яго акваторыі вадаёма.
Па інфармацыі Глыбоцкага РАНС за мінулы перыяд 2023 года на тэрыторыі Глыбоцкага раёна ўжо зарэгістравана 3 факты ўтаплення грамадзян.
Звяртайце ўвагу на ўстаноўленыя стэнды з надпісамі аб забароне купання ў вадаёмах. Купанне ў забароненых месцах цягне адказнасць у адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. Аднак толькі Вы нясеце адказнасць за ўласнае жыццё і жыццё Вашых дзяцей, памятайце пра гэта!
Намеснік пракурора
Глыбоцкага раёна