Агульнымі намаганнямі спынім гвалт!

16 лютага 2022

З мэтай прафілактыкі правапарушэнняў супраць жыцця і здароўя грамадзян, асабліва здзейсненых у стане алкагольнага ап'янэння і ў сферы сямейна-бытавых адносін, прыцягнення ўвагі шырокіх слаёў насельніцтва да праблем гвалту, тлумачэння грамадзянам неабходнасці садзейнічання дзяржаўным органам у мінімізацыі наступстваў правапарушэнняў, на тэрыторыі Глыбоцкага раёна праводзіцца прафілактычная акцыя «Агульнымі намаганнямі спынім гвалт!».

Дамашні гвалт – гэта цыкл, які паўтараецца з павелічэннем частаты: фізічнага, славеснага, духоўнага і эканамічнага абразы з мэтай кантролю, запалохвання, унушэння пачуцця страху адным членам сям'і іншаму ці іншым; сітуацыя, у якой адзін чалавек кантралюе або спрабуе кантраляваць паводзіны і пачуцці іншага.

Як жа не стаць ахвярай хатняга тырана? Што рабіць, калі ў Вашай сям'і ўжо мае месца гвалт?

1. Калі склалася крытычная сітуацыя, то паспрабуйце неадкладна пакінуць кватэру.

2. Калі здзекі носяць сістэматычны характар, то загадзя трэба сабраць самыя неабходныя рэчы і пакінуць іх у бяспечным месцы – у родных ці сяброў.

3. Заўсёды трымайце дакументы, ключы і грошы ў такім месцы, каб, пакідаючы кватэру, вы маглі хутка ўзяць іх з сабой.

4. Папрасіце суседзяў, якім вы больш за іншых давяраеце, каб яны выклікалі міліцыю, калі пачуюць з вашай кватэры крыкі.

5. У выпадку ж, калі вы не можаце выйсці з кватэры, неабходна:

замкнуцца ў якім-небудзь пакоі і паспрабаваць выклікаць міліцыю;

патэлефанаваць сябрам ці суседзям і папрасіць іх прыйсці на дапамогу;

гучна клікаць на дапамогу;

адкрыць вокны, паспрабаваць прыцягнуць увагу мінакоў і папрасіць іх аб дапамозе.

6. Калі вам

усё ж такі ўдалося выскачыць з дома, то крычыце і клічце на дапамогу. Нават калі ніхто не выйдзе, прынамсі, гэта можа астудзіць нападніка, а ў вас будуць сведкі здарэння ў выпадку, калі вы ў далейшым звернецеся ў міліцыю.

У вырашэнні праблем гвалту ў сям'і Вам дапамогуць:

1. Праваахоўныя органы. Калі Вы падвергліся сямейнаму гвалту, звярніцеся ў Глыбоцкі РАУС па тэлефоне 102, 3–08–59.

2. Глыбоцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (у буднія дні з 8.00 да 21.00 па тэлефоне 8 029 848–42–16).

3. УАЗ «Глыбоцкая ЦРБ». Калі Вы пацярпелі ад фізічнага гвалту, звярніцеся за медыцынскай дапамогай у прыёмны пакой і зафіксуйце пабоі.