Заяўны прынцып аднаго акна – зварот зацікаўленай асобы з заявай у адзін упаўнаважаны орган з дадаткам дакументаў і (або) звестак, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры, якія могуць быць прадстаўлены грамадзянінам самастойна.
Асноўнымі прынцыпамі ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур з'яўляюцца: законнасць, роўнасць зацікаўленых асоб перад законам, прыярытэт інтарэсаў зацікаўленых асоб, адкрытасць адміністрацыйнай працэдуры, аператыўнасць і даступнасць адміністрацыйнай працэдуры, заяўны прынцып аднаго акна, супрацоўніцтва пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур.
Пры звароце грамадзяніну неабходна прадставіць толькі мінімальны пакет дакументаў для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры. Астатнія дакументы, неабходныя для ажыццяўлення адпаведнай адміністрацыйнай працэдуры, запытваюцца спецыялістам, а таксама могуць быць прадстаўлены грамадзянінам самастойна.
Пералік дакументаў і (або звестак), якія прадстаўляюцца грамадзянінам для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, максімальныя тэрміны ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур і памер платы, якая спаганяецца, устаноўлены Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян».
У Глыбокскім раённым выканаўчым камітэце арганізавана работа па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур на аснове заяўнога прынцыпу «адно акно» і ажыццяўляецца ў адпаведнасці з наступнымі нарматыўнымі прававымі актамі:
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян»
Закон Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2006 г. № 433-3 «Аб асновах адміністрацыйных працэдур»
Пастанова Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2009 г. № 39 «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку вядзення справаводства па адміністрацыйных працэдурах у дзяржаўных органах, іншых арганізацыях»
Прыярытэтным напрамкам узаемадзеяння пры рэалізацыі прынцыпу «адзінага акна» з'яўляецца арганізацыя электроннага абмену дакументамі і звесткамі, якія тычацца заяўнікаў, што дазваляе скараціць тэрмін выканання адміністрацыйнай працэдуры. Тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры не можа перавышаць пятнаццаці дзён, а ў выпадку накіравання ўпаўнаважаным органам запыту ў іншыя дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі – аднаго месяца, калі іншы тэрмін не прадугледжаны заканадаўчымі актамі, пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.