Агульная інфармацыя аб службе «адзінае акно»
Служба «адзінае акно» у Глыбоцкім раённым выканаўчым камітэце створана шляхам ускладання абавязкаў па выкананні функцый службы «адзінае акно» на аддзел юрыдычны, па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.
Месцазнаходжанне службы «адзінае акно» – кабінеты № 6 і № 7 на першым паверсе адміністрацыйнага будынка Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта (г. Глыбокае, вул. Леніна, д. 42).
Графік прыёму зацікаўленых асоб па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур у службе «адзінае акно»:
панядзелак, аўторак, серада, пятніца з 8.00 да 17.00, перапынак з 13.00 да 14.00
чацвер з 8.00 да 20.00
субота па папярэднім запісе з 9.00 да 12.00
|
Работнікі службы «адзінае акно»: Кіраўнік службы «адзінае акно» – Малей Іна Леанідаўна, галоўны спецыяліст аддзела юрыдычнага, па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта кабінет № 6, тэл.: 8 02156 2 58 47 Зяновіч Марта Іосіфаўна – інспектар аддзела юрыдычнага, па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта кабінет № 7, тэл.: 8 02156 5 14 78 |
Кантроль за забеспячэннем дзейнасці службы «адзінае акно» ажыццяўляе начальнік аддзела юрыдычнага, па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта Матвеева Наталля Пятроўна, кабінет № 25, тэл.: 8 02156 5 50 31, у выпадку яе адсутнасці – галоўны спецыяліст аддзела юрыдычнага, па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта Сямёнкіна Алена Пятроўна, кабінет № 19, тэл.: 8 02156 3 96 23.
Папярэдні запіс на прыём і папярэднія кансультацыі ў службе «адзінае акно» ажыццяўляецца па нумарах тэлефонаў 802156 2 58 47, 8 02156 5 14 78, па Адзіным даведачна-інфармацыйным нумары 142 (панядзелак-серада, пятніца з 08.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00, чацвер з 08.00 да 20.00)
Асноўнымі задачамі службы «адзінае акно» з'яўляюцца:
забеспячэнне рэалізацыі заяўленчага прынцыпу «адзінае акно» пры звароце зацікаўленых асоб за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур;
стварэнне ўмоў для падачы ў адным месцы зацікаўленымі асобамі заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;
аказанне бясплатнай кансультатыўнай дапамогі па пытаннях падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
забеспячэнне своечасовай і якаснай падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
выдача адміністрацыйных рашэнняў.
- Аб дзейнасці службы "адзінае акно" за май 2026 года
- Аб дзейнасці службы "адзінае акно" за студзень 2026 года
- Аб дзейнасці службы "адзінае акно" за люты 2026 года
- Аб дзейнасці службы "адзінае акно" за сакавік 2026 года
- Аб дзейнасці службы "адзінае акно" за красавік 2026 года