Небясьпечная вясенняя «прыборка»: спецыялісты папярэджваюць пра наступствы выпальвання травы
У Глыбоцкім раёне прайшоў прафілактычны рэйд, які аб'яднаў у сабе ўдзел работнікаў Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, Глыбоцкага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і Глыбоцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Асноўная задача рэйду не караць, а асветнічаць, тлумачачы, чаму агонь не лепшы памочнік у вясенніх клопатах.
У ходзе мерапрыемства супрацоўнікі ведамстваў гутарылі з жыхарамі, раздавалі інфармацыйныя матэрыялы і наглядна дэманстравалі, да чаго можа прывесці неасцярожнае абыходжанне з агнём. На жаль, карціна часта паўтараецца: дым ад палёў і выпаленыя ўчасткі: сумныя сведчанні парушэння закона.
Нават пры адсутнасці ветру, адна іскра можа стаць прычынай маштабнага пажару, знішчыць дамы і маёмасць. Штогод адбываюцца трагедыі, якія пачынаюцца з жадання «зрабіць чыста».
«Акрамя гэтага, выпальванне губіць маладыя расліны, карысных насякомых, птушыныя кладкі, высільвае глебу і забруджвае паветра, негатыўна ўплываючы на здароўе людзей», - адзначае Аляксандр Казак, начальнік Глыбоцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Намеснік начальніка Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Руслан Ермаковіч нагадаў, што за незаконнае выпальванне прадугледжаны штрафы па артыкуле 16.40 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Аднак, як падкрэсліў ён, фінансавыя страты толькі частка праблемы. Значна страшней, калі агонь знішчае нажытае гадамі маёмасць або, што самае жахлівае, прыводзіць да гібелі людзей. У выпадках буйнога ўрону, вінаватым пагражае крымінальная адказнасць.
Падчас прафілактычнага рэйду спецыялісты выявілі выпадкі, калі людзі забывалі пра элементарныя меры засцярогі падчас распальвання вогнішчаў.
Спецыялісты настойліва заклікаюць жыхароў Глыбоцкага раёна адмовіцца ад небяспечнай і незаконнай практыкі выпальвання травы. Чысціня і парадак на ўчастку не павінны дасягацца цаной разбурэння прыроды і пагрозы для жыцця і здароўя навакольных.