Небяспечныя вадаёмы

Небяспечныя вадаёмы

14 чэрвеня 2022

Па аператыўных даных Асвода, за мінулы тыдзень патанулі 20 чалавек.

Па аператыўных даных Асвода, за мінулы тыдзень патанулі 20 чалавек.

У аператыўных зводках - людзі рознага ўзросту, рознага ўзроўню дастатку і рознага стаўлення да жыцця. Следчыя і эксперты ўстанаўліваюць дакладныя прычыны ўсіх трагедый. Аднак, часцей за ўсё нават слоў сведкаў дастаткова, каб зразумець, якім чынам маглі развівацца падзеі: ужыванне алкаголю, жаданне паказаць выдатныя фізічныя магчымасці, нязграбнасць. У агульных словах - занядбанне элементарных мераў бяспекі.

Выратавальнікі МНС і Асвода напамінаюць:
- купанне на неабарудаваных пляжах – небяспечна!
- ужываць алкаголь хай і ў маленькіх дозах падчас адпачынку – недапушчальна!
- дзяцей ні на секунду нельга пакідаць без нагляду!
- калі хтосьці тоне, трэба неадкладна тэлефанаваць выратавальнікам па нумарах 101 або 112!

Калі ласка, абавязкова пагаварыце пра бяспеку з вашымі сваякамі, сябрамі ці знаёмымі, калі яны адпраўляюцца на адпачынак да вады.