Арганізатары патрыятычнай акцыі «Беларусь памятае. Памятаем кожнага» запрашаюць усіх ахвотных прыняць удзел у акцыі «Беларусь памятае. Памятаем кожнага»!
21 красавіка 2025
Для ўдзелу ў акцыі неабходна вырабіць транспарант (фатаграфію) сваяка-удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, які загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны або пайшоў з жыцця ў мірны час.
На транспаранце з фатаграфіяй ветэрана пазначаюцца прозвішча, імя, імя па бацьку і воінскае званне. Калі партрэта няма, то на плакаце можна проста пазначыць прозвішча, імя, імя па бацьку і воінскае званне.
Акцыя пройдзе 9 мая 2025 г. Шэсце пачнецца ад Парка Перамогі а 10.30.
Аб удзеле ў акцыі неабходна з 2 па 5 мая 2025 г. паведаміць арганізатарам патрыятычнай акцыі "Беларусь памятае. Памятаем кожнага" па тэлефоне 8(02156) 2 58 15 або прыйсці да пачатку акцыі 9 мая 2025 г. у Парк Перамогі і далучыцца да агульнага пастраення калоны.