Адкрыты дыялог «УНС: час канкрэтных спраў» прайшоў у Глыбокім!
У Глыбокім адбылася важная і змястоўная сустрэча моладзі з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатолем Сіўком.
Моладзь раёна актыўна ўключылася ў абмеркаванне ключавых палажэнняў Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Г. Лукашэнкі, а таксама дэталёва азнаёмілася з напрамкамі праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026 – 2030 гады.
У ходзе адкрытага дыялогу ўдзельнікі не толькі задавалі дэпутату вострыя і цікавыя пытанні, але і разам разважалі: «Якія канкрэтныя справы – ужо сёння – залежаць ад нас?» Ідэі, прапановы і шчырыя рэплікі гучалі з усіх бакоў – бо кожны хацеў унесці свой уклад у будучыню роднага краю і краіны ў цэлым.
Гэтая сустрэча стала не проста фармальным абменам думкамі, а сапраўднай прасторай для дыялогу пакаленняў, дзе моладзевы голас быў пачуты і ўлічаны.
Разам – да канкрэтных спраў!