Выдатнікі бяспекі

28 лютага 2022

25 лютага ў анлайн фармацеце завяршыўся раённы этап конкурсу «Школа бяспекі – 2022». 89 навучэнцаў раёна прадэманстравалі свае веды ў пытаннях бяспекі жыццядзейнасці.

25 лютага ў анлайн фармацеце завяршыўся раённы этап конкурсу «Школа бяспекі – 2022».

89 навучэнцаў раёна прадэманстравалі свае веды ў пытаннях бяспекі жыццядзейнасці.

Конкурс праходзіў у 2 этапы.

На 1 этапе ўдзельнікам неабходна было прайсці тэсціраванне, пасля чаго журы ацэньвала відэа выступленні ўдзельнікаў у конкурсным выпрабаванні «Я раскажу Вам …». Журы рабілі акцэнт не толькі на веды і ўменні выступаючага, але і на арыгінальнасць, творчы падыход да выканання хатняга задання.

Па выніках конкурсу пераможцамі ў сваіх узроставых намінацыях сталі:

Узроставая катэгорыя 1-4 класы:

1 месца – Ваньковіч Багдан, гімназія;

2 месца – Пушкін Павел, Удалоўская школа;

2 месца – Асіповіч Матвей сярэдняя школа № 2;

3 месца – Лысёнак Дзмітрый сярэдняя школа № 2;

3 месца – Ераменок Дэміда, раённая гімназія;

Узроставая катэгорыя 5-8 класы:

1 месца – Рыкаў Максім, сярэдняя школа № 1;

2 месца – Анісько Алег Залеская школа;

2 месца – Рамашка Кацярына Падсвільская школа;

3 месца – Ільясевіч Паліна, сярэдняя школа №2;

3 месца – Ростак Паліна, Залеская школа;

Узроставая катэгорыя 9-11 класы:

1 месца – Кіжла Марыя, сярэдняя школа № 1;

2 месца – Петрага Дар'я, Мярэцкаўская школа;

2 месца – Вайцяховіч Ульяна Ламашаўская школа;

3 месца – Селязень Дар'я, Залеская школа;

3 месца – Мухін Дзмітрый, Празароцкая школа.

Прызёры раённага конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі і прызамі. Цяпер перад дзецьмі стаіць сур'ёзная задача – годна прадставіць раён на абласным конкурсе, які пройдзе 2 сакавіка ў Віцебску.

МНС нагадвае аб тым, што пачуўшы сігнал «Увага ўсім!» варта неадкладна ўключыць тэлевізар і слухаць паведамленне. У паведамленні будзе перададзена інфармацыя аб характары пагрозы і канкрэтныя рэкамендацыі па абароне і дзеяннях насельніцтва.