Адказнасьць за ілжывы выклік

29 чэрвеня 2021

У адпаведнасці з ч.1 арт. 340 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей – КК) за загадзя ілжывае паведамленне аб падрыхтоўцы выбуху, падпалу ці іншых дзеянняў, якія ствараюць небяспеку для жыцця і здароўя людзей, альбо прычыненні ўрону ў буйным памеры, альбо наступленні іншых цяжкіх наступстваў, прадугледжана пакаранне ў выглядзе штрафу, альбо арышту, альбо абмежавання волі на тэрмін да трох гадоў, альбо пазбаўлення волі на тэрмін да пяці гадоў.

У адпаведнасці з ч.1 арт. 340 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей – КК) за загадзя ілжывае паведамленне аб падрыхтоўцы выбуху, падпалу ці іншых дзеянняў, якія ствараюць небяспеку для жыцця і здароўя людзей, альбо прычыненні ўрону ў буйным памеры, альбо наступленні іншых цяжкіх наступстваў, прадугледжана пакаранне ў выглядзе штрафу, альбо арышту, альбо абмежавання волі на тэрмін да трох гадоў, альбо пазбаўлення волі на тэрмін да пяці гадоў.

За тыя ж дзеянні, здзейсненыя паўторна, альбо групай асоб па папярэдняй змове, альбо якія пацягнулі прычыненне ўрону ў буйным памеры (у 250 і больш разоў, што перавышае памер базавай велічыні), альбо якія пацягнулі іншыя цяжкія наступствы (напрыклад, парушэнне нармальнай працы суб'ектаў гаспадарання, вакзалаў, аэрапортаў, грамадскага транспарту, зрыў правядзення масавага мерапрыемства і інш.), прадугледжана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўлення волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў.

Адказнiсць за загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы наступае з 14 гадоў.

Грамадская небяспека падобных дзеянняў складаецца ў тым, што загадзя недакладныя звесткі аб небяспецы дэзарганізуюць нармальную працу транспарту, прадпрыемстваў, дзяржаўных органаў і ўстаноў, арганізацый. У сваю чаргу, гэта прычыняе істотную эканамічную шкоду як прадпрыемствам, установам і арганізацыям, так і грамадзянам. Больш таго, ілжывая інфармацыя аб магчымым выбуху, падпале, здольная пасеяць паніку сярод насельніцтва, унесці нязручнасці ў іх паўсядзённае жыццё.

Любое паведамленне аб небяспецы ўспрымаецца сур'ёзна і падвяргаецца дбайнай праверцы.

У завяршэнне нядаўні прыклад з практыкі.

У чэрвені бягучага года пракуратура Глыбоцкага раёна падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне ў дачыненні да жыхара Міёрскага раёна Б. у здзяйсненні загадзя ілжывага паведамлення аб падрыхтоўцы выбуху, што стварае небяспеку для жыцця і здароўя людзей, гэта значыць злачынства, прадугледжанага ч.1 арт. 340 КК.

У ходзе судовага следства ўстаноўлена, што 9 сакавіка 2021 года прыкладна ў 20.49, будучы ў стане алкагольнага ап'янення, знаходзячыся па месцы свайго жыхарства, грамадзянін Б. наўмысна, з мэтай загадзя ілжывага паведамлення аб небяспецы для жыцця і здароўя людзей, ажыццявіў званок са свайго мабільнага тэлефона на спецыяльную лінію «102» аператыўна-дзяжурнай службы АУС Міёрскага райвыканкама, паведаміўшы ілжывыя звесткі аб падрыхтоўцы выбуху ва ўказаным будынку, што пацягнула дэзарганізацыю паўсядзённай працы АУС Міёрскага райвыканкама і прыняцце неадкладных мер па праверцы атрыманай інфармацыі аб небяспецы для жыцця і здароўя людзей.

З улікам пазіцыі дзяржаўнага абвінаваўцы ў дачыненні да грамадзяніна Б. судом вынесены абвінаваўчы прыгавор, ён падвергнуты пакаранню ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 10 месяцаў.

Прыгавор не ўступіў у законную сілу.

Таму варта добра падумаць, перш чым неабдуманы тэлефонны званок стане для цябе фатальным.

Памочнік пракурора

Глыбоцкага раёна А.Н. Курылёнак