Пасхальная радость

Вялікдзеньная радасць

Велікодныя яйкі, створаныя вучнямі Глыбоцкай дзіцячай мастацкай школы імя Язэпа Драздовіча, па традыцыі ўпрыгожылі дрэва каля Белаграпрамбанка.

Раніцай вучні і выкладчыкі мастацкай школы, супрацоўнікі Белаграпрамбанка зрабілі гэты дзень яшчэ ярчэй, напоўнілі яго фарбамі!

Сёлета 340 яек упрыгожваюць дрэва! Выкладчыкі школы правялі майстар-клас па роспісе велікодных яек. Выхаванцам школы вельмі хочацца, каб іх работы ўбачыла як мага больш людзей, атрымаць прызнанне творчасці.

У будынку Белаграпрамбанка арганізавана выстава карцін на вясновую тэматыку.

Супрацоўнікі банка запрашаюць жыхароў і гасцей горада палюбавацца гэтай прыгажосцю!