Патриотическая акция «Прорыв Победы»

Патрыятычная акцыя «Прарыў Перамогі»

Дэлегацыя Глыбоцкага раёна на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Верай Целіца прымае ўдзел у абласной патрыятычнай акцыі «Прарыў Перамогі»

Традыцыйна ў першыя майскія дні на Ушаччыне ўспамінаюць пра падзеі 1944 года, якія ўвайшлі ў летапіс Вялікай Айчыннай вайны.

Сёлета патрыятычная акцыя стартавала ў вёсцы Паўлюлле, дзе адбылося адкрыццё пасля рэканструкцыі помніка загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны воінам Чырвонай Арміі і партызанам.