Патриотический велопарад «Символы моей страны»

Патрыятычны велапарад «Сімвалы маёй краіны»

Патрыятычны велопарад «Сімвалы маёй краіны», прысвечаны Дню дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна, прайшоў сёння ў Глыбокім

Яго ўдзельнікаў, а іх было 85 чалавек – дарослых і дзяцей, працуючых маладых людзей і ветэранаў спорту, сямейных пар і сем'яў з дзецьмі, прадстаўнікоў розных прадпрыемстваў і арганізацый, школ і раённай гімназіі, дэпутацкага корпуса, грамадскіх арганізацый і партый – прывітала намеснік старшыні Глыбоцкага райвыканкама Таццяна Тарасевіч.

– Нацыянальныя сімвалы нарадзіліся ў барацьбе за шчасце нашага народа. У барацьбе за магчымасць мець незалежнасць. У іх зашыфраваныя наша памяць, нашы беларускія традыцыі. Мы ўшаноўваем нашы сімвалы, ганарымся імі і сваёй краінай. Мы з гонарам гаворым «Мы – беларусы!» – прывітала ўдзельнікаў велопарада «Сімвалы маёй краіны» Таццяна Тарасевіч, намеснік старшыні Глыбоцкага райвыканкама.

Дзмітрый Ждановіч, начальнік міжраённага рэгістрацыйна-экзаменацыйнага аддзялення аддзела ДАІ Глыбоцкага РАУС, павіншаваў удзельнікаў велопарада з дзяржаўным святам і нагадаў аб неабходнасці выканання правілаў бяспекі і правілаў дарожнага руху падчас правядзення велопарада.

Старт велопарада «Сімвалы маёй краіны» быў дадзены на гарадскім стадыёне.

Маршрут пралягаў праз вуліцы Савецкую, Вольную, Крупскай, каля храмаў і музея, праз цэнтр горада на вуліцу Мінскую, далей – каля дзіцячай пляцоўкі «Брыганціна», праз плошчу 17 Верасня і на стадыён, дзе ўдзельнікі праехалі некалькі колаў.

Завяршальным акордам велопарада «Сімвалы маёй краіны» стала ўрачыстае ўручэнне сертыфікатаў удзельнікаў.

Узнагароджанне адбылося ў 25 намінацыях. Вера Целіца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў, якая ўзнагароджвала ўдзельнікаў, затым сама атрымала ўзнагароду ў намінацыі «Флагман патрыятызму». Яе ўручыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Глыбоцкага райвыканкама Людміла Карніловіч.

Вера Целіца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў:

– Дзяржаўны флаг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь – гэта сімвалы нашай памяці. Яны адлюстроўваюць гістарычныя, духоўныя, маральныя рысы беларускай нацыі, якія аб'ядноўваюць гераічнае мінулае, сучаснасць і будучыню нашай краіны. Няхай наш флаг, герб і гімн заўсёды асвятляюць самыя важныя падзеі нашага жыцця, напаўняючы сэрцы пачуццём патрыятызму, служаць крыніцай гонару і веры ў лепшую будучыню нашай краіны.

Велапарад, які арганізуюць спецыялісты аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, сёлета праходзіў трэці раз.

Кожны год ён збірае ўсё больш удзельнікаў, якія вядуць здаровы лад жыцця, маюць актыўную грамадзянскую пазіцыю і разам са сваёй краінай святкуюць знамянальныя даты.

Зарад бадзёрасці і добрага настрою, нягледзячы на халаднаватае надвор'е, удзельнікі атрымалі. А яшчэ праэкзаменавалі сябе на цягавітасць і пачуццё калектывізму.