Сумная статыстыка
22 ліпеня 2021
За мінулы тыдзень на вадаёмах Віцебшчыны патанула 6 чалавек, з іх 1 дзіця.
За мінулы тыдзень на вадаёмах Віцебшчыны патанула 6 чалавек, з іх 1 дзіця.
12.07.2021 у 09-35 паступіла паведамленне аб патанулым мужчыне на акваторыі возера Высокае пабліз вёскі Багіно Браслаўскага раёна. 11.07.2021 каля васьмі гадзін вечара 36-гадовы мужчына адпачываў на прыродзе з сябрамі. Дадому не вярнуўся. Раніцай родныя забілі трывогу. У 10-20 12.07.2021 года работнікамі Асвода патанулы быў выняты з вады.
13.07.2021 у 14-52 паступіла паведамленне аб патанулым дзіцяці ў вадаёме «Лясныя кар'еры» г.п.Ліёзна. Па прыбыцці да месца выкліку стала вядома, што патанулая дзяўчынка, 2007 года нараджэння, са сваёй сяброўкай знаходзіліся на возеры, купаліся. Дзяўчынка адплыла ад берага прыблізна на пяць метраў і праз некаторы час сышла пад ваду. Работнікамі МНС у 15 метрах ад берага на глыбіні двух метраў, патанулая дзяўчынка была знойдзена і вынята з вады.
15.07.2021 у 17-29 паступіла паведамленне аб патанулым мужчыне ў вадаёме-капані ў вёсцы Бабічы Глыбоцкага раёна. Работнікамі Асвода з вады вынята цела пенсіянера. Усе абставіны здарэння высвятляюцца.
16.07.2021г. у 17-26 паступіла паведамленне аб тым, што ў г.п. Руба на кар'еры патануў чалавек. Работнікамі МНС было праведзена выманне мужчыны з вады. Патанулы, дваццаціпяцігадовы малады чалавек, са сваімі двума калегамі вярталіся з працы. Вырашылі выкупацца ў кар'еры. Малады чалавек нырнуў у ваду і больш на паверхні вады не з'явіўся. Двое іншых паспяхова выбраліся на бераг.
17.07.2021 у 05-34 паступіла паведамленне аб тым, што ў раёне парку Мазурына, на рацэ Заходняя Дзвіна патануў чалавек. Прыбыўшыя работнікі МНС, мужчыну, 1990 года нараджэння, знайшлі на глыбіні 3 метраў на адлегласці 15 метраў ад берага. Як стала вядома, патанулы адпачываў на беразе ракі Заходняя Дзвіна са знаёмым, ужывалі алкагольныя напоі, пасля чаго малады чалавек вырашыў выкупацца, нырнуў у ваду і больш на паверхні вады не з'явіўся.
18.07.2021 у 18-24 паступіла паведамленне аб тым, што ў вёсцы Паручнікі ў вадаёме копан патануў чалавек.
Прыбыўшымі на месца выкліку работнікамі МНС было праведзена абследаванне воднай акваторыі і берагавой лініі. Затонулы пенсіянер, 1950 года нараджэння, быў знойдзены на глыбіні 2 метраў на адлегласці 4 метраў ад берага. Абставіны гібелі высвятляюцца.
Рэкамендацыі ад ратавальнікаў:
- кантралюйце месцазнаходжанне дзяцей, нагадвайце ім правілы бяспекі на вадаёмах;
- забараняецца купацца ў вадаёмах у стане алкагольнага ап'янення. Алкаголь дадаткова пашырае сасуды, і пасля апускання ў халодную ваду наступае рэзкі спазм. Ва ўмовах адкрытага вадаёма гэта можа каштаваць жыцця;
- купайцеся толькі на абсталяваных пляжах у зоне, агароджанай буйкамі або паплаўкамі;
- забараняецца заплываць за абмежавальныя знакі і аддаляцца ад берага падчас купання на значныя адлегласці, а таксама без вострай неабходнасці (ратаванне людзей) пераплываць вадаём;
- забараняецца скакаць або ныраць у незнаёмых месцах з мастоў, прычалаў, прыстаняў і інш.;
- забараняецца выкарыстоўваць для плавання надзіманыя матрацы, кругі, камеры і інш. надзіманыя прадметы, бо яны не з'яўляюцца плыткасцямі. Любыя падручныя надзіманыя сродкі могуць выслізнуць з рук, спусціцца па якой-небудзь прычыне, і чалавек апынецца ў вадзе.
У выпадку надзвычайнай сітуацыі тэлефанаваць па нумарах 101 і 112.