Педагоги Глубоччины достойно представили район на областном этапе конкурса «Учитель года – 2026»

Педагогі Глыбоччыны годна прадставілі раён на абласным этапе конкурсу «Настаўнік года – 2026»

26 сакавіка 2026

Педагогі Глыбоцкага раёна прынялі актыўны ўдзел у абласным этапе рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь – 2026».

Конкурс стаў для нашых настаўнікаў выдатнай магчымасцю прадэманстраваць свае прафесійныя навыкі, абмяняцца вопытам і паказаць высокі ўзровень педагагічнага майстэрства.
Гонар Глыбоччыны на конкурсе абаранялі чатыры спецыялісты з розных устаноў адукацыі:
Неміра Валянцін Віктаравіч, настаўнік фізічнай культуры і здароўя Дзеркаўшчынскай базавай школы;
Абрамчык Таццяна Іванаўна, настаўнік біялогіі Глыбоцкай раённай гімназіі;
Мірановіч Ірына Аляксандраўна, настаўнік гісторыі Пліскай сярэдняй школы;
Кобзік Кацярына Сяргееўна, настаўнік пачатковых класаў Глыбоцкай раённай гімназіі.
Удзельнікі паказалі годны вынік, пацвердзіўшы статус педагогаў-наватараў, адданых сваёй справе.